• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вынесены прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу

    Суд пастанавіў пакараць журналіста пазбаўленнем волі тэрмінам на 4 гады з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна». Таксама яму прысуджаны штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў (на сёння гэта прыблізна 4350 еўра).

    3 лістапада 2023 года галоўнага рэдактара незалежнага выдання «Рэгіянальная газета» Аляксандра Манцэвіча прызналі вінаватым у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369–1 Крымінальнага кодэкса РБ.

    Справу вёў суддзя Маладзечанскага раённага суда Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык.

    Апошняе слова Аляксандра Манцэвіча ў судзе  публікуе «Вясна».

    У прамове Аляксандр Манцэвіч казаў пра сваіх знакамітых продкаў, пра газету, якая сталася часткай ягонага жыцця, пра сваю грамадзянскую пазіцыю:

    «Чую галасы продкаў, ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне. Я люблю мой народ і маю Беларусь. Знаходзячыся за кратамі, я не змог паставіць помнік бацьку на могілках да гадавіны.

    Я не летуценнік, але ўпэўнены, што некалі з’явіцца вуліца імя «Рэгіянальнай газеты», якая мацавала аўтарытэт беларускай нацыі, жыла клопатамі чытачоў і пісала праўду…

    Няма ніякай маёй віны. Шкада, што я як дзед не магу навучыць унука новым беларускім словам. А мая дачка не можа патлумачыць унуку, дзе знаходзіцца яго дзядуля. Але яму не будзе сорамна за дзеда. Шкада газету, якая магла існаваць доўгія гады… Сваёй віны не прызнаю».

    У ліпені 2021 года рэдакцыя «Рэгіянальнай газеты» вымушана прыпыніла выпуск друкаванага выдання і засяродзілася на інтэрнэт-версіі. Пазней Мінінфарм на падставе рашэння суда Маладзечанскага раёна ўнёс сайт і тэлеграм-канал «Рэгіянальнай газеты» ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля атакі сілавікоў на рэдакцыю і затрымання галоўнага рэдактара, той жа суд прызнаў «экстрэмісцкім» яшчэ і кантэнт выдання ў сацсетцы «ВКонтакте». 

    Аляксандр Манцэвіч — былы галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты», незалежнага выдання, якое асвятляла жыццё Маладзечна і памежжа Мінскай і Гродзенскай абласцей.  Журналіста затрымалі 15 сакавіка 2023 года пасля ператрусу ў ягоным доме ў Вілейцы, і з таго моманту ўтрымліваюць пад вартай — спачатку змясцілі ў ІЧУ Маладзечна, а пасля 72 гадзін папярэдняга затрымання перавялі ў следчую турму № 8 Жодзіна (Мінская вобласць).

    Ператрусы тады правялі таксама ў супрацоўнікаў рэдакцыі. Сілавікі забіралі аргтэхніку і грошы, ва ўсіх узялі падпіску пра неразгалошванне таямніцы следства.

    Паводле абвінавачання, Аляксандр Манцэвіч на пасадзе кіраўніка рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» разам з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта распаўсюджваў у друкаваным выданні і афіляваных інтэрнэт-рэсурсах ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць беларускую дзяржаву і яе органы ўлады.

    Следства сцвярджае, што «ў артыкулах змяшчалася недакладная інфармацыя, накіраваная на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, падрыў аўтарытэту краіны і яе органаў улады, нанясенне ўрону нацыянальным інтарэсам, дэстабілізацыю абстаноўкі сярод грамадзян Беларусі, фармаванне ілжывых уяўленняў аб невыкананні ў рэспубліцы правоў і свабод грамадзян».

    Чытайце яшчэ:

    Чаму людзі ня вераць фактам? І што з гэтым можна зрабіць?

    Праект «Пегас» — рэвалюцыя ў шпіянажы

    Намеснік старшыні БАЖ Алег Агееў: «Рэдакцыі павінны клапаціцца пра бяспеку сваёй аўдыторыі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці