• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як і за што затрымалі галоўнага рэдактара і фатографа «Нашай Нівы» 27 сакавіка ВІДЭА

    На галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча ў Фрунзенскім РУУС пасля затрымання 27 сакавіка склалі два пратаколы — за нібыта ўдзел у акцыі і нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Разам з ім была затрыманая фатограф Надзея Бужан. Прыкладна ў той жа час у іншым пункце затрымалі карэспандэнта Кацярыну Карпіцкую. Іх абедзвюх урэшце адпусцілі без пратакола.

    Што папярэднічала затрыманню? Публікуем відэа гэтай сітуацыі. Ягор Марціновіч папрасіў Надзею Бужан падабраць мабільнік, які адзін з кіроўцаў падняў з дарогі і кінуў у траву. Даішнікі і амапаўцы, якія праз 50—100 метраў спынілі аўтамабіль з журналістамі, пыталіся: «Дзе тэлефон?»

    Аднак у пратаколе пра паездку на машыне і пра тэлефон няма ні слова. Работнікі міліцыі засведчылі, што Ягор Марціновіч удзельнічаў у пікеце каля «Макдональдса», а пасля сядзеў на зямлі, упіраўся і не хацеў ісці ў аўтазак. Пасля складання пратаколаў сілавікі наклалі арышт на тэлефон рэдактара. Тэхніка засталася заблакаванай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці