• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заява Кааліцыі за свабоду СМІ наконт свабоды СМІ ў Беларусі

    Кааліцыя за свабоду СМІ выказвае сваю глыбокую занепакоенасць нападамі на свабоду СМІ і   незалежных журналістаў у Беларусі. Свабода СМІ з'яўляецца важнай часткай дэмакратычных грамадстваў, і неад’емным складнікам у абароне правоў чалавека і асноўных свабод.

    05 лютага 2021 г. — Атава, Антарыё — Міністэрства замежных спраў Канады

    З часу спрэчных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня ўлады Беларусі абмежавалі доступ да інфармацыі і вядуць жорсткую і працяглую кампанію па ганенню і пераследу незалежных журналістаў і журналістаў замежных СМІ, замінаючы ім аб’ектыўна асвятляць падзеі і выкрываць адказных за тое, што адбываецца.

    Бесперашкодны доступ да інфармацыі скрайне неабходны грамадзянам падчас пратэсту. Незалежныя журналісты граюць ключавую ролю ў інфармаванні грамадзян аб прычынах хваляванняў і рэакцыі дзяржавы.

    Каля 400 журналістаў і супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі сутыкнуліся з рознымі формамі рэпрэсій падчас выбараў і ў перыяд пасля іх. 12 студзеня 2021 года медыя-кансультант Андрэй Аляксандраў быў арыштаваны нібыта за аказанне фінансавай падтрымкі пратэстуючым. 22 снежня супрацоўнікі Беларускага Прэс-клуба былі арыштаваныя і абвінавачаныя ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

    19 студзеня адбылося судовае пацверджанне рашэння ад 3 снежня, згодна з якім быў незалежны сайт Tut.by быў пазбаўлены афіцыйнага статусу СМІ. Гэта пазбавіла журналістаў  афіцыйнай абароны, якую яны мелі падчас выканання сваёй працы.

     Журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч застаецца пад вартай паводле крымінальнай справы  за нібыта раскрыццё медыцынскай таямніцы памерлага Рамана Бандарэнкі, які памёр пасля збіцця сілавікамі. 15 лістапада незалежная журналістка Кацярына Бахвалава была арыштаваная і ёй было прад’яўлена крымінальнае абвінавачанне пасля здымання на відэа супрацоўнікаў міліцыі, што прымянялі светлашумавыя гранаты каля мемарыяла Раману Бандарэнку. Улады затрымалі яшчэ 23 журналісты, якія асвятлялі гэтую падзею.

     Глыбока непакоіць тое, што журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік быў вымушаны аб’явіць галадоўку, каб звярнуць увагу на сваё несправядлівае зняволенне. Мы адчулі палёгку, калі Лосік спыніў галадоўку, але па-ранейшаму занепакоеныя тым, што ён застаецца пад вартай. На жаль, гэта толькі адзін з прыкладаў таго, што адбываецца ў выніку відавочнай пагарды ўладаў да свабоды СМІ.

    Гэта не адзінкавыя выпадкі, а трагічныя прыклады вялікай кампаніі ўладаў па абмежаванні асноўных свабод меркаванняў і іх выказвання шляхам жорсткага падаўлення мірных палітычных акцый прыхільнікаў апазіцыі і ўдзельнікаў пратэстаў.  Гэтыя дзеянні таксама рашуча асудзілі эксперты ААН па правах чалавека і міжнародная супольнасць, якая раздзяляе гэтыя погляды. 

    Мы пацвярджаем сваё адназначнае асуджэнне мэтавага пераследу і затрымання журналістаў і супрацоўнікаў СМІ. Мы заклікаем Беларусь абараніць свабоду СМІ, адмовіцца ад абмежавання доступу ў Інтэрнэт і паважаць міжнароднае права ў галіне правоў чалавека. Мы настойліва заклікаем Беларусь выканаць рэкамендацыі Маскоўскага механізма АБСЕ па пытаннях свабоды слова і сродкаў масавай інфармацыі. Палітвязні мусяць быць неадкладна вызвалены. Мы заклікаем Беларусь вызваліць журналістаў і іншых медыя-супрацоўнікаў, якія былі адвольна затрыманыя, і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у пераследзе журналістаў і супрацоўнікаў СМІ.

    Аўстрыя, Балгарыя, Канада, Коста-Рыка, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Ісландыя, Японія, Латвія, Літва, Люксембург, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Швейцарыя, Славакія, Славенія, Украіна, Вялікабрытанія, ЗША.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці