• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты Любоў Лунёва і Дзмітрый Солтан пакараныя вялікімі тэрмінамі арышту

    Журналісты канала «Белсат» Любоў Лунёва і Дзмітрый Буянаў (Солтан) былі затрыманыя падчас выканання сваёй працы 8 лютага. На іх склалі пратаколы быццам бы за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП).

    10 лютага суддзя Марына Фёдарава пакарала журналістаў вялікімі тэрмінамі арышту: Любоў Лунёва — 10 сутак, Дзмітрый Буянаў (Солтан) — 15 сутак.

    Затрымлівалі журналістаў супрацоўнікі Савецкага РУУС горада Мінска, калі тыя праводзілі апытанне людзей на вуліцы. Пасля РУУС іх завезлі на Акрэсціна.

    Участковы Савецкага РУУС Мікіта Бельскі выступіў у судзе свадкаю. Вось што ён заявіў:

    «Зміцер у холе Савецкага РУУС: выказваў незадаволенасць працаю прадстаўнікоў МУС, перашкаджаў працы міліцыянтаў, гучна размаўляў, называў міліцыянтаў карнікамі і фашыстамі. Капітан міліцыі Громаў Вячаслаў, участковы, рабіў Змітру неаднаразовыя заўвагі».

    Раней, 7 снежня, Любоў Лунёву ужо затрымлівалі разам з аператарам Іванам Куракевічам на Маршы мудрасці ў Менску. Тады яны мелі зрабіць рэпартаж з падзеі, але амаль адразу журналістаў затрымалі. Пасля затрымання яны былі дастаўленыя ва УУС Савецкага раёну, а далей іх перавезлі на Акрэсціна.

    Тады аператару Івану Куракевічу далі 15 содняў арышту, а Любові Лунёвай штраф 30 базавых велічыняў, але да суда журналістка была ў ізалятары.

    Любоў Лунёва: “Жанчыны ў гарачых кропках працуюць больш стрымана за мужчын” (фота, відэа)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці