Зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне
17 жніўня 2022
БАЖ
Як стала вядома БАЖ, зняволенаму журналісту і актывісту Саюза палякаў Анджэю Пачобуту выставілі абвінавачанне і ў «Закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» (арт. 361 КК).
Гэты артыкул будзе ісці ў дадатак да ранейшага «Распальвання варажнечы» (арт. 130 КК).
Анджэй Пачобут за кратамі па так званай «польскай справе» з сакавіка 2021 года. Як стала вядома з нядаўняга ліста палітвязня сваёй жонцы, ён пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй справы. Шэта значыць, што неўзабаве справа будзе перададзеная ў суд.
За артыкул па «распальванні варажнечы» Анджэю Пачобуту паграджае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце яшчэ:
Журналістка Святлана Калінкіна выступіла ў судзе ў абарону Аляксандра Фядуты
Дзяніс Івашын перад судом выгукнуў «Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!» і здолеў сказаць маці некалькі словаў
«Они налетели как мухи». Мама Дениса Ивашина рассказала, почему в день суда ответила пропагандистам фразой о «русском корабле»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналіста Дзяніса Івашына кінулі ў ШІЗА напярэдадні святаў
24.12.2024
«Рэжым адказвае за іх жыццё і здароўе». У ЕС пракаментавалі смерць палітвязня Ігара Ледніка
21.02.2024
«Экстрэмісцкімі» прызналі старонку ў TikTok «Навiны Гродна i вобласцi» і Telegram-канал «Новостной чат: Украина, Беларусь, Россия»
02.09.2024
МУС пацвердзіла «экстрэмісцкі» статус orsha.eu
29.08.2024