• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У гродзенскім музеі побыту — унікальная выстава старых фотаапаратаў

    У гродзенскім музеі побыту, што месціцца недалёка ад старажытнай Каложы, можна паглядзець унікальную выставу старых фотаапаратаў.

    На выставе прадстаўлена амаль паўсотні старых фотапаратаў, тэлекамеры, розныя апараты для працы з фотастужкаю. Выстава цікавая тым, што ўсю тэхніку можна патрымаць ў руках.

    Кіраўнік музея, гродзенскі збіральнік даўніны Януш Паруліс гаворыць, што гэтая выстава паўстала дзякуючы працы валанцёраў і журналістаў.

    «Я пачаў шукаць па схованках і знайшоў 53 фатаграфічныя апараты. Можа, яшчэ штук пяць знайду. Сярод прадстаўленых на выставе апаратаў я б назваў самым цікавым караля здымачнай працы — старажытны апарат. Вялікі, стаіць на драўляных ножках, пад нумарам 000367. Год 170 таму ён быў зроблены ў Варшаве. У мяне да яго ёсць усе старажытныя прылады, Калі б у мяне была старая папера, я нават мог бы рабіць здымкі», — распавёў Януш Паруліс.

    На выставе можна таксама ўбачыць з паўсотні  фатаздымкаў, якія паказваюць жыхароў Гродна канца ХХ — пачатку ХХ стагоддзя, строі і архітэктуру.

    На думку спадара Януша, такія выставы цікавыя не толькі аматарам даўніны, але і прафесійным фатографам, якія могуць патрымаць у руках даволі цікавую і ўжо рэдкую фотатэхніку мінулых часоў.

    Выстава ў гродзенскім Музеі побыту будзе працаваць да 1 сакавіка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці