• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тэхніку журналісту пасля допыту вярнулі, нататнікі і нацыянальныя сімвалы — не

    Праз тры з лішнім месяцы пасля ператрусу Гомельскае ўпраўленне Следчага камітэта і яго гарадскі аддзел вярнулі журналісцкай сям'і Анатоля Гатоўчыца тры ноўтбукі, планшэт, мабільны тэлефон, флэш-карткі.               

    «Тэхніку вярталі ў два прыёмы. Напрыканцы мінулага тыдня ў рэгіянальным упраўленні СК мяне дапытаў як сведку старшы следчы Вадзім Высоцкі — у межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі. Канешне, пад падпіску аб неразгалошванні. Пасля гэтага вярнуў ноўтбукі і знешні назапашвальнік. А 25 траўня следчая гарадскога аддзела УСК Хрысціна Дземідзенка перадала іншую тэхніку, як не маючую дачынення да распачатай крымінальнай справы. Прынамсі, так пазначана ў пастанове», — паведаміў службе маніторынгу ГА «БАЖ» Анатоль Гатоўчыц.

    Паводле журналіста, у СК застаюцца яшчэ яго штодзённікі, блакноты, агульныя сшыткі з запісамі вандровак, вялікі і некалькі малых бел-чырвона-белых сцягоў з «Пагоняй», папка з дзелавымі паперамі, герб «Пагоня» ў рамцы, а таксама сігнальны экземпляр кнігі «Адысея капітана БНР», выдадзенай у 2019 годзе.

    Вобшук у кватэры Гатоўчыца адбыўся ўранку 16 лютага, калі ў Беларусі праводзілася маштабная акцыя ператрусаў у праваабаронцаў і незалежных журналістаў. Рабілася гэта з ініцыятывы сілавых структураў. Пастанову на вобшук у журналіста падпісаў падпалкоўнік юстыцыі Валынец з Галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці Цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Санкцыянаваў вобшук намеснік генеральнага пракурора Дзмітрый Гара, які неўзабаве  ачоліў Следчы камітэт. Выканаўцамі ператрусу сталі: маёр міліцыі з рэгіянальнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Дзмітрый Сопаў, супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзела міліцыі Гомеля Юрый Клімянкоў і Міхаіл Дзейкін.

    Адразу пасля ператрусу журналіст Гатоўчыц зазначыў, што ў яго выклікала непаразуменне фармулёўка ў пастанове «важняка» з СК: ён напісаў, што ў кватэры і падсобных памяшканнях «могуць знаходзіцца прадметы, дакументы і каштоўнасці, якія могуць мець значэнне для крымінальнай справы”.

    «У кухні на лядоўні былі дзве магнітныя налепкі з выявай «Пагоні» — той самай, якая прызнаная культурна-гістарычнай каштоўнасцю Беларусі.  Жонка прымацавала іх побач з дзвюма іншымі магнітнымі цацкамі. І што вы думаеце — забралі! Вось я і мяркую, калі б пастановы на ператрус патрабавалі судовага ўхвалення (не чапаю выпадкаў, калі аператыўнікі пераследуюць яўнага злачынцу ці перапыняюць цяжкае супрацьпраўнае дзеянне), то колькі б часу вызвалілася ў следчых ды іншых сілавікоў на сапраўднае, а не ўяўнае змаганне з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй», — кажа спадар Анатоль. І дадае: «Цяпер жа мы маем маштабную «зачыстку» грамадзянскай супольнасці ды інфармацыйнай просторы: зачышчаюць не толькі палітычных лідараў, актывістаў, але і журналістаў, хто праўдзіва асвятляў пратэсты ў сувязі з фальсіфікацыяй выбараў і гвалтам сілавікоў. Аднак без рэпартажаў журналістаў, іх стрымаў, фота, інфармацыйных паведамленняў грамадства не здолее зразумець праўду пра выбары, карупцыю, тэрарызм ды пра любыя іншыя важныя тэмы для ўсёй краіны».

    Анатоль Гатоўчыц па прафесіі журналіст. Скончыў БДУ і Мінскую ВПШ у групе журналістаў і выдаўцоў. Працаваў у «Советской Белоруссии», «Народнай газеце», «Свабодзе», БелаПАН, «Народнай Волі». Не спыняе супрацоўніцтва з прэсай і зараз. Ён адзін з заснавальнікаў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», 21 год узначальваў Гомельскую філію ГА “БАЖ”. Удзельнік ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986–1987 гадах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці