• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Дзмітрый Семчанка цяпер ў івацэвіцкай калоніі

    23 траўня суддзя Вярхоўнага суда Аляксей Рыбакоў не задаволіў апеляцыйную скаргу Дзмітрыя Семчанкі. І вось нядаўна, як прыкмецілі праваабаронцы «Вясны», журналіста накіравалі ў івацэвіцкую калонію № 22.

    Пераслед некалі аблашчанага ўвагай тэлевядоўцы, лаўрэата прэстыжных прэмій сярод дзяржаўных медыя Генеральная пракуратура тлумачыла тым, што цягам працяглага часу фігурант праз сацыяльныя сеткі «фармаваў у грамадскасці варожасць і нянавісць да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, ваеннаслужачых і прадстаўнікоў улады». Пры гэтым ранейшыя заслугі былі хутка забытыя і пад увагу не браліся. 

    Больш за дзесяцігоддзе ў якасці спецыяльнага карэспандэнта, а пасля палітычнага аглядальніка Дзмітрый Семчанка працаваў на тэлеканале АНТ. Ён пераможца прафесійнага конкурсу «Тэлевяршыня», за сукупнасць заслуг атрымаў давер узначаліць «прэзідэнцкі пул» з найбліжэйшага медыйнага атачэння Аляксандра Лукашэнкі.

    Падтрымайце калегу — напішыце ліст: Дзмiтрый Віктаравіч Семчанка ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

    Аднак у жніўні 2020 года знайшоў сілы публічна асудзіць беспрэцэдэнтную жорсткасць сілавых структур і на знак пратэсту звольніўся з тэлеканала. Агучваў сваю пазіцыю ў СМІ, уключна з незалежнымі, пісаў прынагодныя вершы.

    Неўзабаве па яго прыйшла «група захопу», дома зладзілі ператрус. Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Юлія Блізнюк пакарала былога тэлевядоўцу 15 суткамі арышту паводле «народнага» артыкула 23.34 КаАП («удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве») ды яшчэ падчас працы ў дзяржаўнай установе.

    У 2022 годзе было яшчэ некалькі адміністрацыйных арыштаў па прыкметах «экстрэмізму», пакуль супраць журналіста не завялі крымінальную справу нібыта за «распальванне варожасці».    

    У чэрвені 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дадало палітвязня да спісу «экстрэмістаў».

    Чытайце яшчэ:

    Супраць Таццяны Пыцько распачатая крымінальная справа за дапамогу мужу — відэааператару Вячаславу Лазараву

    Яўген Магда: «Распавядаць пра Беларусь ва Украіне — як кідаць зерне на бетонную падлогу»

    Журналіста Анджэя Пачобута этапавалі ў наваполацкую калонію

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці