• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Паўла Мажэйку ўнеслі ў так званы спіс экстрэмістаў

    Разам з гродзенскім журналістам у «пералік грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», які складае МУС, уключаная адвакатка Юлія Юргілевіч, асуджаная па адной справе з Паўлам Мажэйкам.

    Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 17 лістапада абнавіла свой «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян ці асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Зараз у ім з’явілася прозвішча яшчэ аднаго беларускага журналіста — гарадзенца Паўла Мажэйкі.

    Сёлета 26 ліпеня Гродзенскі абласны суд прыгаварыў яго да 6 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адвакатка Юлія Юргілевіч тым жа судом пакараная 6 гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

    17 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыйныя скаргі Паўла Мажэйкі і Юліі Юргілевіч і пакінуў вырак у сіле. 8 лістапада Паўла Мажэйку адправілі этапам з гродзенскага СІЗА ў папраўчую калонію, у якую менавіта — пакуль невядома.

    Паўла Мажэйку затрымалі 30 жніўня 2022 года ў Гродне па вяртанні ў Беларусь з Польшчы. Пасля затрымання ў ягонай кватэры і ў кватэры ягоных бацькоў сілавікі правялі ператрусы. Пра тое, што яму інкрымінавалі «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса), стала вядома толькі ў сакавіку 2023 года. З моманту затрымання журналіста ўтрымлівалі пад вартай.

    Паводле следства, адвакатка Юлія Юргілевіч расказала ў тэлефоннай гутарцы Паўлу пра сваё звальненне з адвакатуры і пра прысуд мастаку Алесю Пушкіну, а Павел нібыта перадаў гэтую інфармацыю тэлеканалу «Белсат». Спосаб, час і датычных да гэтага іншых асоб следства не высветліла. Павел Мажэйка і Юлія Юргілевіч сваёй віны не прызналі.

    Справу журналіста і адвакаткі ў Гродзенскім абласным судзе разбіраў суддзя Максім Філатаў, сумнавядомы сваімі жорсткімі прысудамі па палітычных справах.

    У «спісе экстрэмістаў», які МУС вядзе з сакавіка 2022 года, зараз 3520 прозвішчаў.

    Чытайце яшчэ:

    Мужнасць. Марына Золатава намінаваная на прэмію «Рэпарцёраў без межаў»

    В МВД Германии рассказали, кто сможет получить проездной документ вместо паспорта

    «Сядзіць у адзіночцы, вучыць нямецкую і арабскую». Што вядома пра аўтара «Новага часу» Дзядка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці