• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выходзіць кніга Алега Груздзіловіча «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы»

    Выходзіць новая кніга для дзяцей і дарослых «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы», аўтарам якой з’яўляецца вядомы журналіст Алег Груздзіловіч. Пасля 10 месяцаў за кратамі ён выпусціў турэмны дзённік, а цяпер кнігу малюнкаў выдае фонд «Камунікат». Пра гэта паведаміў кіраўнік выдавецтва Яраслаў Іванюк на сваёй старонцы ў Face­book.

    кніга Алега Груздзіловіча «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы»

    Фота: Face­book Яраслава Іванюка

    «Чарговая кніга пайшла ў друк!!! «Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы» — вершы і малюнкі для дзяцей з дарослымі. Гэта вершы і малюнкі журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча, які у снежні 2021 года быў арыштаваны за тое, што асвятляў пратэсты», — напісаў стваральнік інтэрнет-бібліятэкі «Камунікат», выдавец з Беластока Яраслаў Іванюк.

    «Вершы і малюнкі пра арыштанта дзядзю Віцю, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, Алег Груздзіловіч напісаў і намаляваў на Валадарцы для ўнукаў Евы, Сафіі, Кастуся, Аляўціны ды Анатоля, але адтуль частка лістоў не дайшла на волю праз цэнзуру. Пашанцавала з аказіяй перадаць «Прыгоды дзядзі Віці» з магілёўскага СІЗА. Пазней у калоніі ўсе лісты і рукапісы аўтара былі знішчаныя. Старт продажы на Фестывалі «Летуцень» у Кракаве 27 ліпеня!!!» — дадаў выдавец. 

    Алег Груздзіловіч таксама аўтар кнігі «Мае турэмныя муры», у якой ён апісаў сваё зняволенне.

    Журналіст затрыманы 23 снежня 2021 года. Алег не прызнаў сваёй віны і быў асуджаны на паўтара гады зняволення. Сваё пакаранне ён адбываў у мінскім СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў калоніі пад Магілёвам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці