• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Акцыі ў падтрымку Андрэя Гнёта прайшлі ў розных гарадах Еўропы

    Каля 80 чалавек прынялі ўдзел у пікеце каля амбасады Сербіі ў Варшаве 25 жніўня супраць экстрадыцыі з гэтай краіны ў Беларусь рэжысёра Андрэя Гнёта.

    Акцыя ў падтрымку Андрэя Гнёта

    Крыніца: тэлеграм-канал «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»

    “На жаль, міжнародныя механізмы не заўжды могуць абараніць беларусаў. Гэта бачна як у пытанні адказнасці за злачынствы рэжыму… І таксама міжнарожныя механізмы не могуць абараніць Андрэя. У нас ёсць вялікая рызыка таго, што яго жыццё, яго здароў’е пад пагрозай”, — заявіла юрыст Ганна Маціеўская.

    “Як юрыдычная каманда мы змагаемся і будзем змагацца да апошняга моманту”, — сказала яна.

    Паводле Маціеўскай, выпадак з Гнётам адрозніваецца ад іншых вядомых тым, што суд першай інстанцыі “ўжо неаднаразова прызнаваў, што трэба Андрэя экстрадаваць”.

    “На жаль, у Сербіі ёсць тры кейсы, калі людзей выдавалі, не чакаючы рашэння Еўрапейскага суда па правах чалавека”, — дадала юрыст, нагадаўшы, што ў краіне механізмы ЕСПЧ працуюць не цалкам. 

    Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка паведаміў, што ён не аднойчы наведваў Сербію, адзначыўшы “адкрытасць і гасціннасць” народа.

    Аднак, паводле яго, прадстаўнікі НАУ прынялі рашэнне не ехаць у Белград на разгляд справы Гнёта: “Мы не можам зараз сказаць, што ў Сербіі прыязная ўлада да беларусаў. І гэта пытанне не да нас, гэта пытанне да ўладаў Сербіі. Мы стаім тут перад амбасадай і звяртаемся да іх”.

    Палітык задаўся пытаннем, ці павінны беларусы баяцца наведваць краіну. [Адказ] “можа быць зроблены заўтра рашэннем сербскага суда” ці міністрам юстыцыі, сказаў ён.

    Паводле Латушкі, ён верыць, што суд будзе “не палітычным, а юрыдычным”.

    “Я веру ў тое, што ўрад Сербіі таксама прыме рашэнне не выдаць Андрэя. Мы актыўна працуем з заходнімі краінамі: з Германіей, з Бельгіей, з Польшчай, з ЗША і Канадай, якія актыўна ўступаюцца за Андрэя Гнёта”, — падкрэсліў экс-дыпламат.

    “Рэжым ідзе на вызваленне часткі палітвязняў. Але мы разумеем, што кожнага дня ён затрымлівае новых і новых”, — адзначыў ён.

    Па відэасувязі да прысутных звярнуўся Андрэй Гнёт. Ён лічыць, што яны “ратуюць не толькі яго, а рэальна ўсіх беларусаў”.

    “Бо мы разумеем, што на маім месцы можа апынуцца кожны. А калі апынецца, дык што рабіць? Вы бачыце, якія неверагодныя рэсурсы мы зараз выкарыстоўваем наўпрост каб выцягнуць аднаго чалавека з гэтых кіпцюроў”, — сказаў ён.

    Гнёт павінашаваў з 33‑й гадавінай надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР канстытуцыйнага статусу, назваўшы 25 жніўня “Днём незалежнасці”.

    Акцыі салідарнасці з Гнётам праходзяць гэтымі днямі ў шматлікіх еўрапейскіх гарадах, а таксама ў ЗША.

    Што адбываецца з Андрэем Гнётам

    27 жніўня 2024 года Апеляцыйны суд Сербіі разгледзіць скаргу на рашэнне Вышэйшага суда ў Бялградзе, які 31 траўня пастанавіў выдаць рэжысёра беларускім уладам. Слуханне апеляцыі будзе адкрытым.

    Гнёт абвесціў збор на адвакатаў і тэрміновыя выдаткі. На вечар 25 жніўня сабрана 6,8 тыс. еўра з заяўленых 10 тыс.

    Ён утрымліваецца пад хатнім арыштам з пачатку лета.

    ЕСПЧ не дае Андрэю Гнёту абарону ад экстрадыцыі ў Беларусь

    Беларускія ўлады дамагаюцца экстрадыцыі Гнёта з Сербіі па лініі Інтэрпола, абвінавачваючы яго паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў).

    Увесну актывіста было вырашана выдаць Беларусі, але рашэнне ўдалося паспяхова абскардзіць, справу адправілі на перагляд.

    41-гадовы Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст і сузаснавальнік аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

    Быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград і перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрпола. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.

    Мінск сцвярджае, што справа носіць эканамічны характар, абарона Гнёта настойвае, што яго пераследуюць па палітычных матывах.

    За Гнёта заступіліся дэмакратычныя сілы, прадстаўнікі дыяспар, беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, Еўрасаюз, сітуацыя абмяркоўвалася з уладамі ЗША.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці