• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Варшаве адкрываецца бібліятэка беларускіх фотакніг

    Беларуская арганізацыя ФШ1 адкрывае ў Варшаве бібліятэку фотакніг. 27 верасня ў прасторы Duży Pokój адбудзецца прэзентацыя ініцыятывы.

    Каманда ФШ1 — Кацярына Ігнашэвіч, Марыя Карнеенка, Яўген Атцецкі — на фотафестывалі ў Рыбніку. Фота: Кацярыны К.

    ФШ1 – платформа, асноўнай мэта якой з’яўляецца стварэнне прасторы і ўмоў для вольнай фатаграфічнай творчасці і аб’яднання фатографаў з Беларусі. У прыярытэтах арганізацыі — будаванне супольнасці, дапамога аўтарам заявіць пра сябе, наладжванне міжнародных сувязяў. ФШ1 пачынала сваю дзейнасць у Беларусі ў 2010‑х — зараз працягвае сваю справу ў Польшчы — у Варшаве.

    Ставарэнне бібліятэкі для інстытуцыі стала натуральным крокам у развіцці школы і супольнасці, бо бібліятэка — гэта таксама форма архівацыі таго, што адбываецца ў беларускай фатаграфіі ў замежжы.

    Што стала адпраўным пунктам бібліятэчнай ініцыятывы?

    Як стала вядома Reform.news, калекцыя кніг бібліятэкі пачала фарміравацца з асабістых фотабібліятэк чальцоў каманды.

    На сёння ў фондзе ўжо каля 30 выданняў, сярод якіх арт- і фота- кнігі, зіны, фотальбомы беларускіх аўтараў, так і замежных фатографаў, фокус увагі якіх — Беларусь. Але стваральнікі будуць радыя яго папаўненню.

    Што маецца ў калекцыі на сёння?

    Тут ёсць як і вядомыя фотакнігі, напрыклад, «Горад СОНца» Артура Клінава, зборнік маладой беларускай фатаграфіі «By Now», альбом VEHA «Найлепшы бок», але таксама маюцца і рэдкія выданні — тая ж «Гісторыя беларускай фатаграфіі» ў рэдыкцыі Антаніны Сцебур і Ганны Самарскай, якая цяпе з’яўляецца рарытэтам, фотакніга Вольгі Завярженец «Auro­ra Bore­alis», якую аўтарка выпусціла ў колькасці толькі 28 экземпляраў. У прынцыпе, пра шалёную папулярнасць фотавыданняў гаворыць не прыходзіцца.

    Важна адзначыць, што будучая бібліятэка будзе месціцца ў польскай прасторы Duży Pokój.

    «Мы хочам, каб беларускія кнігі былі заўважнымі і беларускай аўдыторыі, і людзям з іншых краін», — агучвае сваю пазіцыю ФШ1.

    Адзін з партнёраў беларускай арганізацыі — фундацыя Pic­ture doc, якая прадстаўляе фотакнігі польскіх аўтараў. Такая калабарацыя на думку каманды беларускай інстытуцыі мусіць спрыяць папулярызацыі беларускіх фатографаў, мастакоў і для польскай аўдыторыі. У цэлым, спрыяць творчаму абмену паміж асяродкамі.

    Доступ да бібліятэкі адкрыты і бескаштоўны — гэта было прынцыповым падыходам ФШ1. Каб кожны, хто цікавіцца беларускай фатаграфіяй мог вольна прыйсці і азнаёміцца з выданнямі.

    Якім чынам будзе папаўняцца бібліятэка?

    Каманда будзе намагацца набыць фотакнігі ў будучыя фонды, але таксама яна будзе ўдзячная за выданні ў дар.

    ФШ1 цікавяць: фотакнігі, зіны, аналітычныя тэксты, каталогі, часопісы, прысвечаныя беларускай фатаграфіі, фотальбомы класікаў беларускай фатаграфіі, каталогі фотаконкурсаў.

    Каманда інстытуцыі мяркуе, што такі збор можа быць цікавы і для даследчыкаў беларускай візуальнай культуры.

    Плануецца, што бібліятэка ў варшаўскай прасторы Duży Pokój будзе працаваць з чацверга па нядзелю з 15.00 да 19.00.

    Дададзім, што на адкрыцці бібліятэчнай ініцыятывы і адбудзецца і прэзентацыя выдавецтва ТАМАКА, якое плануе выпускаць кнігі па выяўленчым мастацтве, фатаграфіі, дызайне і архітэктуры. Яго першае выданне — фотакніга візуальнай мастачкі і фатографкі Машы Святагор «Every­body Dance!» — праемна здзівіла канцэптуальным падыходам і якасцю дызайна.

    Час і месца прэзентацыі бібліятэкі: 27 верасня, 18:00, прастора Duży Pokój (Warec­ka 4/6, Warsza­wa).

    Падарыць кнігу бібліятэцы можна тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці