• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусь падоўжыла на два гады дазвол на працу карпунктаў расійскіх медыяструктур

    Дазвол на працу ў Беларусі карэспандэнцкіх пунктаў шэрагу медыяструктур, звязаных з расійскімі ўладамі, падоўжаны на два гады, вынікае з пастановы Савета міністраў № 268 ад 28 траўня.

    дазвол на працу расійскіх медыя ў Беларусі

    Ілюстрацыйнае фота: paperblog.com

    Згодна з дакументам, апублікаваным 30 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, тэрмін дзеяння пасведчання аб адкрыцці карпункта акцыянернага таварыства “Першы канал” прадоўжаны па 30 траўня 2028 года.

    Аналагічныя дазволы, выдадзеныя федэральным дзяржаўным унітарным прадпрыемствам — “Інфармацыйнаму тэлеграфнаму агенцтву Расіі (ІТАР-ТАСС)” (у пастанове выкарыстаная састарэлая назва, цяпер называецца проста ТАСС) і “Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі” (УДТРК), падоўжаныя па 31 траўня і 22 ліпеня 2028 года адпаведна.

    Міністэрству замежных спраў даручана “зрабіць захады па рэалізацыі гэтай пастановы”.

    Летась напрыканцы лістапада ўрад падоўжыў дазвол на працу ў Беларусі карпунктаў міжнароднага інфармагенцтва “Расія сёння” (па 2 снежня 2027-га) і тэлекампаніі НТВ (па 7 снежня 2027-га).

    Усе згаданыя медыяструктуры актыўна транслююць прапагандысцкія наратывы Крамля.

    Пасля падзей 2020 года ў Беларусі практычна не засталося незалежных грамадска-палітычных СМІ. Многія рэдакцыі пасля разгрому (вобшукі, канфіскацыя тэхнікі, арышты, блакаванне) або закрыліся, або былі вымушаны працягнуць працу за мяжой. Некаторыя незалежныя сеткавыя СМІ, якія засталіся ў краіне, у інтарэсах бяспекі пераключыліся на бытавыя тэмы.

    Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, на сёння ў няволі знаходзіцца 21 прадстаўнік медыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.