Сярод вызваленых 16 верасня — пяцёра журналістаў
Сярод 25 палітвязняў, вызваленых у Беларусі 16 верасня ў выніку перамоў Джона Коўла і беларускімі ўладамі, знаходзяцца некалькі журналістаў.

Вызваленыя 16 верасня 2026 года палітвязні. Фота: Джон Коўл
На волю 16 верасня выйшлі:
- медыяменеджар БелаПАН Андрэй Аляксандраў і ягоная жонка Ірына Злобіна

Ірына Злобіна і Андрэй Аляксандраў 16 верасня 2026 года. Фота: Спецпасланніца МЗС Літвы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Аста Андрыяўскене апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook першыя фота палітвязняў з мяжы
- дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў
- журналіст Кірыл Пазняк
- ягоная дачка журналістка Яніна Пазняк
Вызвалілі палітзняволеную Яніну Пазняк, дачку журналіста Кірыла Пазняка
- дырэктарка Tut.by Людміла Чэкіна

Спецпасланніца МЗС Літвы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Аста Андрыяўскене апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook першыя фота палітвязняў з мяжы. Другая злева — Людміла Чэкіна
Зараз усе вызваленыя знаходзяцца ў Вільні.
Фонд салідарнасці BYSOL аб’явіў экстранны збор на падтрымку вызваленых 16 верасня.
@bajmedia