• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    10 гадоў таму загінуў Васіль Гроднікаў

     

    18 кастрычніка 2005 года ў сваім доме ў Заслаўі быў знойдзены мёртвым пазаштатны журналіст недзяржаўнай газеты «Народная воля» Васіль Гроднікаў.

    На галаве ў яго была кроў, крывавыя плямы былі таксама на сценах і зламаным зэдліку. Судмедэкспертыза Мінской абласной клінічнай лякарні паказала, што журналіст памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы ў выніку «кантакту з тупым прадметам». Тым не менш, Мінская раённая пракуратура адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу па факце яго смерці, заявіўшы, што яна была негвалтоўнай.

    Сваякі і калегі Гроднікава паставілі версію следства пад сумнеў. Яны не выключаюць, што смерць была звязана са зборам матэрыялу для публікацыі з серыі «Кідалы», дзе не ў лепшым святле фігуравалі такія ведамствы, як КДБ і МУС. Журналісты, якія пабывалі ў доме Гроднікава пасля забойства, звярталі ўвагу на шматлікія сляды крыві ў розных пакоях памяшкання. На іх думку, гэта стварала ўражанне прысутнасці пабочных асобаў і вымагала ўзбуджэння крымінальнай справы.

    У 2012 годзе, напярэдадні Сусветнага дня за спыненне беспакаранасці злачынстваў супраць журналістаў ГА “БАЖ” даслала старшыню Следчага Камітэта РБ Валянціну Шаеву афіцыйны ліст, патрабуючы аднаўлення расследавання крымінальных справаў па фактах забойства Дзмітрыя Завадскага і Веранікі Чаркасавай, а таксама дадатковага празрыстага расследвання абставін смерці Алега Бябеніна і Васіля Гроднікава. Следчы камітэт напісаў, што гэта па-за кампетэнцыяй Следчага камітэта, бо рашэнні па іх справах прымаліся да 1 студзеня 2012 г.

    Годам раней арганізацыя дасылала аналагічны зварот у Генпракуратуру і МУС. Пракуратура адказала, што «…па двух выкладзеных Вамі ў звароце фактах расследаваны крымінальныя справы, а па двух — праведзены праверкі з прыняццем рашэнняў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы», і што «пра працэсуальныя рашэнні… удзельнікі крымінальнага працэсу праінфармаваныя ва ўстаноўленым законам парадку». МУС адказала, што «аднаўленне расследавання згаданых БАЖ крымінальных спраў і правядзенне дадатковых праверак знаходзіцца ў кампетэнцыі Генеральнай пракуратуры».

    Васіль Гроднікаў пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці