• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць
    Навіны

    Анджэя Пачобута ўзнагародзілі прэміяй Анджэя Вайды

    Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута ўзнагародзілі прэміяй Анджэя Вайды ў Кракаве. Яго дачка, Яна Почобут, прыняла ўзнагароду ад імя бацькі, піша kresy24.pl.
    Навіны

    Журналіста Паўла Дабравольскага прыгаварылі да 9 гадоў пазбаўлення волі

    Мінскі гарадскі суд 6 сакавіка вынес вырак палітзняволенаму журналісту Паўлу Дабравольскаму. Яго абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве».
    Акцэнты

    «Жоўтае сястрынства там існуе». Журналістка Ларыса Шчыракова — пра амаль тры гады за кратамі

    Журналістку Ларысу Шчыракову затрымалі ў снежні 2022 года і асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі — за прафесійную дзейнасць. За чатыры месяцы да канца тэрміну яе вызвалілі і выдварылі з іншымі палітзняволенымі ў Літву. Нядаўна стала вядома, што Камітэт ААН у справе ліквідавання дыскрымінацыі жанчын зарэгістраваў скаргу Ларысы на прымусовы вываз з Беларусі.
    Акцэнты

    «Я – «крыса», але я не адзін такі…» «Вольныя Купалаўцы» пакажуць спектакль «Менскае мора» – пра даносчыкаў і стукачоў

    «Вольныя Купалаўцы» рыхтуюць прэм’еру спектаклю «Менскае мора» – паводле п’есы, створанай на падставе даносаў у КДБ. Над пастаноўкай працуе вядомы польскі рэжысёр Войцех Урбаньскі («Зэкамерон»). У спектаклі граюць Зоя Белахвосцік, Міхась Зуй, Валянціна Гарцуева, Дзмітрый Есяневіч і Алег Гарбуз. Прэмʼера – 31 сакавіка. «Белсат» пабываў на рэпетыцыі ў Варшаве.
    Навіны

    Журналістку Ціну Палынскую і яе дачку Маргарыту Рабіновіч асудзілі да пазбаўлення волі

    Журналістку Ціну Палынскую і яе дачку Маргарыту Рабіновіч асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі кожную, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
    Навіны

    Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу

    Удава блогера Мікіты Мелказёрава Ліна Цапава паведаміла, што пракуратура Польшчы працягвае расследаванне справы аб смерці Мікіты.
    Навіны

    «Палітхіт з Віталём Цыганковым» — вядомы журналіст распачаў штодзённы агляд на «Радыё Рацыя»

    «Гэта будзе мікс сухой аналітыкі і публіцыстыкі. Як паказвае мой досвед палітычнага каментатара, аўдыторыі цікавы аўтарскі элемент, нейкае сваё меркаванне, нават свая эмоцыя, нейкія метафары, параўнанні, прыгожыя словы», — распавёў БАЖ Віталь Цыганкоў пра сваё амплуа на «Беларускім Радыё Рацыя».

    CPJ заклікае неадкладна вызваіць Алега Хаменку

    Камітэт абароны журналістаў заявіў, што ўлады Беларусі павінны неадкладна вызваліць радыёвядучага Алега Хаменку і спыніць зняволенне журналістаў за іх працу.
    Навіны

    Facebook-акаўнт журналіста Сяргея Пялесы трапіў у «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма

    5 сакавіка на сайце Міністэрства інфармацыі папоўнілі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Крэатыўная лабараторыя: ад хаосу да моцных ідэй для медыя (рэгістрацыя да 16 сакавіка)

    Запрашаем журналістаў, рэдактараў, блогераў і медыякаманды як СМІ, так і НДА на крэатыўную лабараторыю, дзе можна смела пагуляць з ідэяй і разгарнуць яе — ад першай думкі да працоўнага фармату. Для вас — два выключна практычных анлайн-воркшопы.
    Акцэнты

    Война с Ираном: главные фейки

    28 февраля 2026 года США и Израиль начали совместную военную операцию против Ирана. Война с Ираном привела к гибели Верховного правителя аятоллы Али Хаменеи, главы Корпуса стражей исламской революции Мохаммада Пакпура, начальника Генерального штаба вооружённых сил Абдулрахима Мусави и других высокопоставленных чиновников.
    Навіны

    Ананімнасці ў сеціве больш няма: ШІ знаходзіць рэальных людзей за хвіліны

    Штучны інтэлект цяпер можа раскрываць асобы людзей, якія хаваюцца пад псеўданімамі ў інтэрнэце, за лічаныя хвіліны і ўсяго за некалькі даляраў.
    Акцэнты

    Марына Золатава: Мабыць, у гэтым і была задума, каб пацярпелі людзі, якія да рэдакцыі не мелі ніякага дачынення

    Вялікая размова «Люстэрка» з галоўнай рэдактаркай TUT.BY Марынай Золатавай.
    Навіны

    У Беларусі запускаюць жаночае радыё. Першы эфір — 8 сакавіка

    Першае жаночае радыё выйдзе ў эфір 8 сакавіка ў 8:00, заявіла старшыня Беларускага саюза жанчын (БСЖ) Вольга Шпілеўская.
    Навіны

    Сяргей Чалы вяртаецца на «Белсат» з новай праграмай

    «Белсат» запускае новую праграму з Сяргеем Чалым — «Чалы. Дарэчы». Паглядзець яе можна буддзе па серадах у жывым эфіры альбо на Youtube-канале «Bel­sat News». Першы выпуск адбыўся ўчора, 4 сакавіка.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.