• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖаўцы павіншавалі Святлану Алексіевіч

     

    Сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў павіншавалі беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч з атрыманнем Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

    8 кастрычніка экс-старшыня ГА “БАЖ” Жанна Літвіна, намесніца старшыні Аліна Суравец, сябра праўлення Таццяна Мельнічук разам з некалькімі дзясяткамі беларускіх і замежных журналістаў сустракалі Святлану Алексіевіч каля рэдакцыі “Нашай Нівы” перад прэс-канферэнцыяй з нагоды атрымання ўзнагароды.

    Святлана прыехала на сустрэчу разам з амбасадарам Швецыі і, убачыўшы калег, адразу ж выйшла з машыны. Яе тут жа абкружыў натоўп журналістаў з камерамі і мікрафонамі.

    – Я неверагодна рада за Святлану як за творцу, за пісьменніка, за чалавека, – распавяла ў гутарцы з прэс-службай ГА “БАЖ” Жанна Літвіна. – Рада яшчэ і таму, што высокая міжнародная ўзнагарода знайшла чалавека, якому ў Беларусі даводзіцца сустракацца з чытачамі ў маленькіх закутках, хаця яе творы перакладаюць на дзясяткі моваў свету… 

    Для мяне асабіста Святлана – тонкі знаўца чалавечай натуры. Кожны яе радок штурхае да глыбокага роздуму. Яна ўмее закрануць самыя адчувальныя струны, падняць самыя глыбокія пласты чалавечай душы. Прымушае сваіх чытачоў асэнсоўваць тое, што яны  дагэтуль успрымалі інтуітыўна, не да канца ўсведамляючы…   

    Шмат гадоў таму мне пашчасціла быць у Германіі разам з Валянцінам Тарасам і Святланай Алексіевіч – было шмат сустрэч з грамадскасцю, з чытачамі. Але мне найбольш запомніліся якраз вольныя ад сустрэч гадзіны, калі пачыналі размаўляць два інтэлектуалы. І ў мяне як у адзінага шчаслівага слухача гэтых дыялогаў было адзінае жаданне – не парушыць гэтай гарманічнай плыні думак і проста слухаць, слухаць…

    Святлана Алексіевіч у рэдакцыі «НН» ВІДЭА АНЛАЙН
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці