• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чаму і ў 2024 годзе беларусы застануцца ў расійскім інфармацыйныі полі — меркаванне Севярына Квяткоўскага

    Пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі для партала «Наше мнение» разважае над тым, чаму беларускія медыйныя праекты апынаюцца ў ценю расійскіх.

    Людзям патрэбнае шоу. Шоу — гэта тое, у што не ўмеюць гуляць беларусы ў медыйнай прасторы. Калісьці беларусы добра выступалі на постсавецкай прасторы як КВНшчыкі, цяпер мы бачым генерацыю стэндапшчыкаў, якія вандруюць па Польшчы і сумежных еўрапейскіх краінах. То бо патэнцыял ёсць. Няма і не было запатрабаванасці ў менеджараў беларускіх медыя.

    Шоу мусіць доўжыцца

    З шоу не склалася, бо ў грамадска-палітычных медыя мусіць быць сатыра. Расейскія паліттэхнолагі ведаюць, што людзям трэба выпускаць пару, таму там дагэтуль можна асцярожна пасмяяцца з Пуціна. Лукашэнка ж вельмі хутка забараніў любы намёк на смех з сябе персанальна і з улады як такой. Таму нават камерцыйна паспяховыя медыйныя праекты Tut.by i Onlin­er у шоу гуляць не сталі.

    Датацыйныя праекты мелі і маюць сатырычныя рубрыкі, але гэта не пра шоу, так — карыкатура на апошняй старонцы газеты, як калісьці. Дый якое можа быць шоу з пераследу за іншадумства і наагул адрознасць ад стандартаў аўтарытарнай сістэмы? А ў незалежных медыях усе віды тэрору рэжыму адносна жыхароў Беларусі — тэма нумар адзін. А толькі пра адмоўнае глядзець і чытаць не магчыма.

    Таму беларусы будуць глядзець расейскі медыйны прадукт.

    Пад словам «шоу» я маю на ўвазе не толькі ўмоўны «Cam­e­dy Club». А пад словам «расейскі» не толькі крамлёўскі прадукт. Ютуб — гэта таксама пра медыі і пра шоу. А за словам «расейскі» можа быць цалкам сабе антыпуцінскі і нават антыімперскі спікер. Але пры гэтым не факт, што прабеларускі.

    Беларусы глядзяць расейскі ютуб з двух асноўных прычынаў. Першае — згаданае ўжо шоу. Двухмільённы блогер Марк Фейгін — шоумен. Не палітычны аналітык. Прынамсі, у кадры ён артыст самавук. А ягоны нядаўні дуэт з Аляксеем Арэстовічам — яскравы прыклад ютуб-шоу, калі гледачам па вялікім рахунку не важна што і як ёсць насамрэч, важны настрой, які дораць артысты ў кадры.

    У беларускім ютубе інтуітыўных шоуменаў ад аналітыкі пакуль няма.

    А таксама ў беларускім сегменце аналітычнай публіцыстыкі няма спецыялістаў па Расеі. Кожнаму чалавеку, здатнаму самастойна шукаць інфармацыю, і больш-менш безэмацыйна яе аналізаваць, зразумела, што чым больш праблем у Крамлі, тым больш шанцаў у беларусаў і, вядома, украінцаў. Таму беларусы і ўкраінцы глядзяць тых, хто распавядае як кепска ў Расеі.

    Трэба быць вельмі вузкім спецыялістам, каб ведаць імя лукашэнкаўскага прэм’ер-міністра, і цікавіцца што ён там сказаў. Гэта тое, што прапануюе беларускаму гледачу беларускі палітычны аналітык. Шырокую публіку цікавіць простае пытанне — калі ж Пуцін, а разам з ім Лукашэнка, накрыюцца медным тазам? І шоу-мены ад аналітыкі штодня адказваюць на названае пытанне. Толькі не ў беларускім сегменце інтэрнэту.

    Дэ-факта шоу-мены ад палітычнай аналітыкі гандлююць надзеяй.

    Беларусы-спікеры ў медыях не могуць цынічна граць на самых тонкіх пачуццях людзей. І ў гэтым беларусы малайцы. Толькі глядзець беларусы-спажыўцы будуць удалых гандляроў па-за Беларуссю.

    Шырокай аўдыторыі не патрэбная праўда сама па сабе. Той жа Фейгін ва ўкраінскім рэйтынгу ютуб-аглядальнікаў стаіць на другім месцы. Трэці — расеец з амерыканскім пашпартам Андрэй Піянткоўскі. Далей крыху ніжэй у спісе яшчэ мноства расейцаў, хай сабе апазіцыйных да ўлады. Усе яны распавядаюць украінцам як трашчыць крамлёўская ўлада. Праўда, ютуб-шоумены не ўдакладняюць, што імперыі распадаюцца значна больш марудна за чалавечае жыццё.

    Як прыклад з украінскага рэйтынгу — Віталь Портнікаў, які ставіць вельмі дакладныя дыягназы як на блізкую, так і аддаленую, перспектыву. Тонкай аналітычнай арганізацыі палітычны публіцыст, які дзесьці бліжэй да пяцідзясятага месца ў спісах тых, каго слухаць украінцы. Над Портнікавым радкі рэйтынгу моцна займаюць большыя ці меншыя папулісты, а часам і адкрытыя шарлатаны ад палітычнага аглядальніцтва.

    Беларускія аналітыкі прыблізна побач з Віталём Портнікавым па шанцах выйсці на шырокую публіку.

    Назад да распаду СССР

    Беларусы будуць глядзець расейскі медыйны прадукт, таму што вонкавае фінансаванне будзе ісці на калектыўных «расейскіх дэмакратаў». Тут удакладню, што агучваю версію з кулуараў незалежных медыя, якія вымушана пакінулі Беларусь.

    Самі зарабляць беларускія медыя праекты не могуць, бо асноўная аўдыторыя жыве ў Беларусі, а данаціць з Беларусі — гэта гуляцца ў рулетку «сядзеш-не сядзеш». Застаюцца рознага кшталту фундацыі.

    Ні ў ЗША ні ў вядучых краінах Еўразвязу няма палітычнага рашэння па Расеі: валіць — не валіць? Мы назіраем адгалосак 1991 году, калі калектыўнаму Захаду было б выгадна бачыць перад сабою Савецкі Саюз, толькі дэмакратызаваны, чытай — без пагрозы ядзернай вайны. А не вось гэта вось усё з пятнаццаццю новымі краінамі, з нацыянальна-адраджэнскімі рухамі ды іншымі незразумеласцямі, а таму незручнасцямі.

    Фінансавацца будуць «дажджы», бо беларусаў прыляпляюць да расейцаў. Маўляў, навошта распыляць сродкі.

    Толькі «дажджы» не ёсць аўтаматычна абаронцамі Беларусі.

    Выхад з тупіку выпадкова намацала калядная гісторыя з рэдакцыяй выдання Reform.by. Напярэдадні новага 2024 году стваральнік праекту Фёдар Паўлючэнка агучыў сітуацыю калі яму з калегамі адмовілі ва ўстойлівым фінансаванні.

    Мы са свечкай не стаялі, але не давяраць Фёдару няма падставаў. Ён сказаў, што нядаўнія фундатары Reform.by звінавацілі праект у нездатнасці рэагаваць на выклікі часу, штосьці кшталту таго.

    Фёдар не прасіў у чытачоў і слухачоў грошы, але праз двое сутак рэдакцыя мела на рахунках 17 000 еўра. Цуд на Каляды? А можа дэманстрацыя новай тэндэнцыі.

    Беларусы пачынаючы ад 2020 году (насамрэч раней) навучыліся падтрымліваць палітзняволеных і вымушаных эмігрантаў. Магчыма, надышоў час прызвычайвацца фінансаваць медыйныя прадукты, якім давяраеш і якім жадаеш развіцця.

    А там глядзіш, і падаткі можна будзе плаціць у электронны ўрад Новай Беларусі, і мець з тых падаткаў электронную «сацыялку». Але гэта ўжо іншая, і не такая ўжо фантастычная, гісторыя).

    Чытайце яшчэ:

    «Если люди не орут, что здесь ужас, значит у вас не ужас». Белорусские медийщики — о работе в стране и в эмиграции

    Ва Украіне з’явілася «РокРадыёBY»

    Как либеральные российские СМИ исказили новость о том, что ЕС призвал продвигать белорусские медиа

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці