• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёння ў кватэры затрыманага Андрэя Толчына сілавікі зладзілі ператрус

    28 верасня ў Гомелі сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру затрыманага напярэдадні журналіста-фрылансера Андрэя Толчына.

    У выніку следчыя забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты. Паводле тлумачэнняў, ператрус ладзіўся ў межах справы за экстрэмізм. 

    Сам Андрэй Толчын пры вобшуку не прысутнічаў. Яго затрымалі ўчора ў Гомелі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, папярэдне на 72 гадзіны.

    Улады неаднойчы затрымлівалі і штрафавалі гомельскага фрылансера. У 2020‑м годзе Толчына затрымлівалі разам з былой журналісткай Ларысай Шчыраковай.

    «Як толькі мы выйшлі з Андрэем з пад’езда, каб ісці па гаспадарчых справах, нас перастрэлі двое міліцыянтаў у цывільным. Прапанавалі ехаць у Савецкі РАУС. Андрэй патрабаваў тлумачэнняў, але не дачакаўся. Яму заявілі, што ўсе тлумачэнні будуць у аддзеле міліцыі. Неўзабаве падаспеў трэці міліцыянт, ён таксама быў не ў міліцэйскай форме, Андрэя пасадзілі ў цывільны аўтамабіль і павезлі ў РАУС», — расказвала тады жонка фрылансера Кацярына.

    Таксама журналіста затрымлівалі ў 2021 годзе каля гомельскага СІЗА‑3, дзе ён здымаў сваякоў палітвязняў Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, якіх разам з іншымі абвінавачанымі 24 чэрвеня пачалі судзіць у памяшканні ізалятара. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, палітвязняў абвінавачвалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варажнечы і перашкодзе дзейнасці ЦВК. Тады спадар Толчын запісваў і каментар аднаго з дыпламатаў Еўрасаюза, якія прыехалі ў Гомель на суд.  Усе відэазапісы ў фрылансера забрала міліцыя.

    Чытайце яшчэ:

    Хартия по искусственному интеллекту в СМИ: RSF приглашает высказать свое мнение белорусских медийщиков

    Горькое наследство. Анна Мирочник объясняет, зачем протесту рассказывать о своих жертвах

    «Когда технология расширяется, она превращается из экстраординарной в обычную». Топ-менеджер Google обратился по случаю 25-летия компании

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці