• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Слоніме з’явілася новая газета

    Першы нумар бясплатнай рэкламнай газеты “Реклама Сити” завезлі ў 24 крамы Слоніма і раёна ў сераду, 6 красавіка.

    Змест новага выдання склалі рэклама, расклад руху гарадскога транспарту, праграма тэлеперадач, сканворд, некалькі інфармацыйных паведамленняў і крыху анекдотаў.

    Заснавальнікам і выдаўцом газеты з’яўляецца ТАА “Андко плюс” з брэсцкім адарасам рэдакцыі, а галоўным рэдактарам “Рекламы Сити” пазначаны Уладзімір Вярэніч, які цяпер працуе загадчыкам адзела рэкламы брэсцкай раённай газеты “Зара над Бугам”. Раней Вярэніч рэдагаваў раёнку ў Брэсцкай вобласці “Навіны Камянеччыны”.

    Аўтар гэтых радкоў звязаўся па тэлефоне з Уладзімірам Вярэнічам і папрасіў пракаментаваць, як так атрымалася, што ён, нядаўні былы галоўны рэдактар дзяржаўнай газеты і дзейсны загадчык рэкламнага аддзела дзяржаўнай раёнкі, стаў яшчэ і галоўным рэдактарам прыватнай рэкламнай газеты.

    — Я не хацеў бы гэта каментаваць. Мне паступіла такая прапанова — і я пагадзіўся, — сказаў Уладзімір Вярэніч.

    Цікава, што ў Слоніме ў мінулым годзе пачала распаўсюджвацца прыватная рэкламная газеты “Мой раён” з гродзенскім адрасам рэдакцыі. Праўда, галоўны рэдактар гэтага выдання не працуе яшчэ і ў дзяржаўнай газеце.

    Які лёс чакае гэтае выданне, пакажа час. А ў Слоніме такім чынам да прыватных грамадска­-палітычнай “Газеты Слонімскай” з рэкламнай “Отдушиной”, рэкламнай газеты «Мой раён»  і дзяржаўнага “Слонімскага Весніка” дадалася яшчэ і “Реклама Сити”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці