• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава накіравалі адбываць тэрмін зняволення ў папраўчую калонію № 15

    Пра гэта атрымалася даведацца толькі пасля звароту праваабаронцы ў МУС.

    З тае пары, як сёлета 22 лістапада ўступіў і сілу вырак палітзняволенаму відэааператару-фрылансеру Вячаславу Лазараву, пра яго лёс нічога не было вядома. Праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся да начальніка ўпраўлення Дэпартамента па выкананнях пакаранняў Віцебскай вобласці з просьбай праінфармаваць маці асуджанага пра месца знаходжання яе сына. Адказу па сутнасці праваабаронца не атрымаў, але стала вядома, што маці Вячаслава Лазарава патэлефанавалі на наступны дзень і паведамілі, што сын знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 15 у Магілёве.

    «Маці Вячаслава мае інваліднасць другой групы, яна не выходзіць з дома, бо мае праблемы з апорна-рухальным апаратам. У мінулым месяцы яе здароўе пагоршылася настолькі, што не магла нават падняцца з ложка, і 76-гадовая жанчына трапіла ў лякарню. Лячэнне трохі дапамагло, і цяпер яна можа зрабіць некалькі крокаў па кватэры, але не ў стане сябе абслугоўваць цалкам — ёй апекуюцца сацыяльныя службы. Пра сына яна ведала толькі тое, што яго кудысьці перавялі з віцебскага СІЗА. Таму давялося пісаць зварот у адказныя структуры», — распавёў Павел Левінаў.

    Зварот быў накіраваны ў электроннай форме 20 снежня, і ўжо на наступны дзень праваабаронцу напісалі адказ. Канкрэтных звестак яму не далі, спаслаўшыся на тое, што ён не падаў дакументы, якія сведчаць пра ягоныя правы прадстаўляць інтарэсы канкрэтнай асобы. Але ўжо 21 снежня маці Вячаслава Лазарава патэлефанавалі і паведамілі, што яе сын накіраваны адбываць прысуд у магілёўскую калонію.

    Вячаслаў Лазараў быў затрыманы 9 лютага 2023 года, супраць яго завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна альбо групай асоб па папярэдняй змове). 6 чэрвеня была затрыманая і ягоная жонка Таццяна Пыцько на падставе ч. 1 арт. 361–4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Іх дачку Еву, якой на момант затрымання маці быў адзін год і адзін месяц, спачатку забралі пад апеку дзяржавы, а потым перадалі пад апеку сваякам Таццяны. Маці Вячаслава магчымасці апекавацца ўнучкай не мела ў сілу пенсійнага ўзросту і стану здароўя.

    Сямейную пару судзілі па абвінавачанні ў супрацоўніцтве з тэлеканалам «Белсат», прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Судовы працэс праходзіў у Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме.  25 верасня 2023 года суддзя Яўген Буруноў прызнаў іх вінаватымі і асудзіў Вячаслава Лазарава да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, Таццяну Пыцько — да 3 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

    Аднак Вярхоўны суд, разгледзеўшы апеляцыйныя скаргі, перакваліфікаваў выракі сужонцам: Таццяне Пыцько ў выніку прысудзілі тры гады зняволення з адтэрміноўкай выканання пакарання, і 24 лістапада яна выйшла на волю, Вячаславу Лазараву суд скараціў тэрмін зняволення на паўгода і змяніў рэжым адбывання пакарання. Канчатковы вырак, вынесены віцебскаму відэааператару, — 5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

    8 снежня Міністэрства ўнутраных спраў РБ уключыла Вячаслава Лазарава ў спіс «экстрэмістаў».

    Падтрымаць палітычнага вязня лістамі можна, напісаўшы на адрас: 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183, Папраўчая калонія № 15, Лазараву Вячаславу Дзмітрыевічу.

    Чытайце яшчэ:

    Аляксей Бацюкоў пакінуў Беларусь. Ён падазраваны па крымінальнай справе за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»

    Магілёўскага журналіста і блогера Алеся Сабалеўскага не выпусцілі пасля 10 сутак

    Журналісту Дзянісу Івашыну забаранілі дасылаць у турму асадкі і стрыжні для пісання

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці