• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржаўная раёнка ў Кобрыне зладзіла «Дзень падпісчыка»… у мясцовым райвыканкаме

    Як адзначылі ў рэдакцыі газеты «Кобрынскі веснік», супрацоўнікі выдання разам з прадстаўнікамі «Белпошты» наведалі чыноўнікаў непасрэдна на працоўных месцах — каб тыя, «не адрываючыся ад працэсу, змаглі выпісаць любімую газету».

    Варта заўважыць, што заснавальнікамі «Кобрынскага весніка» з’яўляюцца мясцовыя раённы Савет дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт. Менавіта ідэолагі з райвыканкама (як і ў іншых рэгіёнах Беларусі) адсочваюць, як ідзе падпісная кампанія на дзяржаўныя газеты.

    А прымусовая падпіска на перыядычныя выданні з дзяржаўнай формай уласнасці стала ў Беларусі звыклай з’явай. Даволі часта працаўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, і нават школьнікі, не маюць магчымасці адмовіцца і праз ціск з боку чыноўнікаў вымушаныя выпісваць дзяржаўныя газеты ў, так бы мовіць, дабравольна-прымусовым парадку. Пасля пра гэта трэба адсправаздачыцца кіраўніцтву.

    Дарэчы, доўгі час «Кобрынскі веснік» (як і яго папярэднік — газета «Камуністычная праца») друкаваўся два разы на тыдзень. А з 1 ліпеня 2023 года газета выходзіць адзін раз на тыдзень, але з тым жа аб’ёмам і ў колеры. Такім чынам выданне ператварылася ў штотыднёвік і, як  прызнаюцца ў рэдакцыі, не ўсе падпісчыкі адразу прызвычаілся да фармату «таўстушкі».

    Заўважна і яшчэ адна даволі адметная змена: у кобрынскай газеце, якая пакуль захоўвае беларускамоўную назву, амаль зніклі публікацыі на беларускай мове. Затое ў рэдакцыі пахваліліся новымі праектамі, што з’явіліся ў «Кобрынскім весніку» ў 2023 годзе. Сярод іх — «Тыдзень прэзідэнта», «Раўненне на герояў» ды іншыя матэрыялы, зробленыя ў прапагандысцкім стылі.

    Чытайце яшчэ:

    Менскія школьнікі запісалі АЎДЫЯ, як настаўніца патрабуе грошы на падпіску

    БАЖ падводзіць вынікі працы за год. Падтрымка журналістаў і медыяў, кампаніі салідарнасці, еўрапейскія ўзнагароды і ТікТок

    Магілёўскі блогер і журналіст Аляксей Бацюкоў, імаверна, затрыманы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці