• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомель: штраф, суткі і новыя затрыманні журналістаў

    У Гомелі прыкладна а 17-ай гадзіне затрымалі журналістаў-фрылансераў Яўгена Меркіса і Марыну Драбышэўскую. А затрыманых у пятніцу Ларысу Шчыракову і Андрэя Толчына сёння судзілі.

    Суддзя Гомельскага раёна Алена Малая 14 верасня пакарала журналістку-фрылансера, сябра ГА «БАЖ» Ларысу Шчыракову адміністрацыйным штрафам у памеры 25 базавых велічынь, што складае 675 рублёў.

    «Судзілі мяне ажно паводле трох пратаколаў, складзеных міліцыяй на падставе артыкулаў 22.9 і 23.34 КаАП — прычым за адзін і той жа марш, што адбыўся ў Гомелі 30 жніўня. Міліцыянты Гомельскага РАУСа абвінавацілі мяне ў незаконным стрыме з маршу для польскага тэлеканала «Белсат», а міліцыянты Цэнтральнага РАУСа — за нібыта ўдзел у гэтым недазволеным маршы. Апошні пратакол суддзя вярнула на дапрацоўку. У выніку аштрафавала мяне толькі па двух пратаколах, ад 30 жніўня і 6 верасня. Так званы суд праходзіў на выездзе ў райаддзеле міліцыі, каб ніхто з калег і знаёмых не мог прысутнічаць. У міліцыі мяне судзілі ўжо другі раз. Гэта ганебная практыка, бо судовае пасяджэнне схаванае ад грамадскасці. Мала таго, што журналістаў беспадстаўна абвінавачваюць ва ўдзеле ў недазволеных маршах пратэсту, дык яшчэ і судзяць употай», — кажа Шчыракова.

    На судовы працэс у аддзел міліцыі журналістку прывезлі з ізалятара часовага ўтрымання, куды яе даставілі  прэвентыўна ўвечары 11 верасня. Шчыракова выхоўвае непаўнагадовага сына, паводле заканадаўства яе нельга адпраўляць у ізалятар, нават калі яна і сапраўды здзейсніла адміністрацыйнае правапарушэнне, але гомельская міліцыя ігнаруе гэтую норму.

    На знак пратэсту Шчыракова абвясціла ў ізалятары галадоўку і трымала яе з пятніцы па сёння, пакуль яе не вызвалілі з‑пад варты.

    Сёння ж Савецкі суд Гомеля пакараў 5‑суткавым адміністрацыйным арыштам відэааператара Андрэя Толчына. Пра гэта сястры журналіста паведамілі ў канцылярыі суда.

    Андрэя Толчына таксама затрымалі прэвентыўна 11 верасня, калі ён толькі выйшаў з дому. Толчын апошнім часам здымаў маршы як відэааператар разам з Ларысай Шчыраковай. Відавочна, што абоіх адмыслова ізалявалі, каб яны не маглі асвятляць чарговы марш пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, які прайшоў у горадзе 13 верасня. 

    Міліцыя дзяжурыла 11 верасня і каля дамоў, дзе жывуць журналісты-фрылансеры Яўген Меркіс і Марына Драбышэўская, яны таксама асвятлялі пратэстныя маршы гамяльчан. Тады міліцыі не ўдалося заспець іх дома. І вось вечарам 14 верасня Марына Драбышэўская паведаміла на сваёй старонцы ў Face­book, што яе з Яўгенам затрымалі і вязуць у Чыгуначны райаддзел міліцыі Гомеля.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці