• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Шостай Школе талерантнасці для беларускіх журналістаў

    Ад мовы варожасці ў СМІ да злачынстваў на глебе нянавісці. Філасофскія асновы “забойства словам”.

    Шостая Школа талерантнасці для журналістаў арганізоўваецца і каардынуецца  ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і будзе праходзіць з 14 па 16 ліпеня 2017 года ў Львове, Украіна.

    Падчас навучання ўдзельнікі паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

    Мэтавая група:

    Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты (штатныя і фрылансеры), рэдактары сродкаў масавай інфармацыі і блогеры, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

    Узрост: ад 18 гадоў.

    Прэтэндэнты на ўдзел у Шостай Школе талерантнасці для беларускіх журналістаў павінны адпавядаць наступным крытэрам:

    • Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
    • Мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;
    • Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Школы;
    • Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
    • Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці;

    Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

    Падача заявак на ўдзел:

    Удзельнікі Шостай Школы талерантнасці для журналістаў будуць адабраныя на конкурснай аснове арганізатарамі Школы.

    Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты мусяць даслаць да 2 ліпеня 2017 года ўключна заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст па электронным адрасе: toljournalists@gmail.com.

    Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.

    Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў Шостай Школы талерантнасці для журналістаў, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо купэйным ці плацкартным вагонам цягніка). Планаваны ад’езд з Мінска – увечары 13.07.2017 г. (чацвер). Планаванае вяртанне ў Мінск – зранку 17.07.2017 г. (панядзелак).

    Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць”

    toljournalists@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці