• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-сустрэча «Больш, чым Chrome. Выбіраем бяспечны браўзер» (17 верасня)

    Цяпліца сацыяльных тэхналогій праводзіць інтэрактыўную сустрэчу на тэму «Больш, чым Chrome. Выбіраем бяспечны браўзер». Запрашаюць грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, валанцёраў і ўсім, хто занепакоены пытаннямі лічбавай і фізічнай бяспекі ў Расіі, Беларусі і іншых краінах, якія аказаліся ў падобных абставінах.

    Калі: 17 верасня 2026 года ў 18:00 (па GMT+Мінску).

    Дзе: анлайн.

    Google Chrome — даўні лідар на рынку браўзераў. Хтосьці карыстаецца Safari, свае прыхільнікі ёсць у Mozil­la Fire­fox, Brave, Vival­di. Многія браўзеры заснаваныя на адным і тым жа кодзе і вонкава падобныя адзін да аднаго.

    Некаторыя браўзеры даюць больш магчымасцяў для абароны даных. Можа, тады перайсці на іх? 17 верасня удзельнікі  сустрэчы паспрабуюць знайсці адказ на гэтае пытанне. У прыватнасці, пагавораць пра:

    • якія браўзеры прапануюць дадатковыя магчымасці для бяспекі;
    • навошта і як выкарыстоўваць рэжым «Інкогніта» (прыватнае акно);
    • ці небяспечна ў 2026 годзе захоўваць паролі ў браўзеры;
    • дзе ўзяць партатыўную версію браўзера і як яе выкарыстоўваць, каб абараніць свае даныя;
    • што такое адбітак браўзера і пра што наш браўзер расказвае інтэрнэту;
    • чым могуць быць карысныя і небяспечныя ІІ-памочнікі, інтэграваныя ў браўзер;
    • якое месца сярод браўзераў займае Tor Brows­er;
    • якую ролю адыгрываюць сертыфікаты і калі можа спатрэбіцца Яндэкс.Браўзер.

    Працоўная мова — руская. Працягласць — каля 2,5 гадзін (з перапынкам).

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Пытанні ці прапановы дасылайце на пошту events@te-st.org

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.