Анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы (20 сакавіка)
15 сакавіка 2024
Партнёр Беларускай асацыяцыі журналістаў Free Belarus Center запрашае актыўных беларусаў і беларусак прыняць удзел у анлайн-трэнінгу па лічбавай бяспецы.
Занятак правядзе спецыяліст па лічбавай бяспецы са шматгадовым досведам працы.
Дзе: анлайн.
Калі: 20 сакавіка ў 17:00 (Варшава), 18:00 (Кіеў, Вільня), 19:00 (Мінск).
Тэмы:
- што ведае пра нас мабільны аператар;
- як абараніць свой смартфон ад розных тыпаў пагроз;
- якім прыкладанням можна даверыць сваю геалакацыю;
- усё пра папулярныя месэнджары;
- рэкамендацыі па наладзе Telegram.
Free Belarus Center — гэта незалежная грамадская ініцыятыва, створаная для аказання гуманітарнай падтрымкі людзям, вымушаным пакінуць Беларусь, а таксама для інфармацыйнага асвятлення і забеспячэння міжнароднай рэакцыі на рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Вядомага беларускага журналіста Андрэя Мялешку не пусцілі ў Грузію, дзе ён жыў апошнія гады
16.09.2024
Як «Лукавыя навіны» перараслі ў энцыклапедыю беларускіх фэйкаў: БРЦ прэзентаваў маштабны праект
25.07.2024
ААЦ пазбавіў даменнага імя інтэрнэт-выданне reform.by
15.04.2024
Новы польскі ўрад звольніў кіраўніцтва дзяржаўных СМІ, адзін канал спыніў вяшчанне
20.12.2023