• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-курс пра тое, як збіраць каманды для вашых ініцыятываў і эфектыўна, клапатліва, этычна выбудоўваць сумесную працу (15 сакавіка)

    Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» адкрылі набор на першы анлайн-курс у межах «Акадэміі Першых» пра тое, як збіраць каманды для вашых ініцыятываў і эфектыўна, клапатліва, этычна выбудоўваць сумесную працу

    Фармат курса

    Вас чакае 8 грунтоўных заняткаў з экспертам. Гэта не лекцыі – падчас сустрэч вы будзеце рабіць практыкаванні, абменівацца ідэямі і дыскутаваць. Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацаніце сваі магчымасці па часе і высілках, якія вы гатовыя ўкласці ў навучанне.

    Усі заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб вы маглі разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеры і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.

    Прыкладны расклад курса

    Заняткі будуць праходзіць па панядзелках і чацвяргах у 18:30 па Менску. Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары-дзве гадзіны.

    20.03 Першы занятак

    Што такое каманда і як яе збіраць. Камандныя працэсы: працоўныя і асабістыя.
    Адбор, найм, пошук валанцера_к.

    23.03 Другі занятак

    Як планаваць, размяркоўваць і ацэньваць працу ў камандзе?
    Прылады для планавання, ацэньвання, трэкінгу працы.

    27.03 Трэці занятак

    Прылады і спосабы сумеснай працы.
    Самафасілітацыя, ацэнка і дакументаванне працоўных працэсаў.

    30.03 Чацвёрты занятак

    Праца з матывацыяй і прафілактыка выгарання.
    Эксплуатуючыя і рэгенеруючыя практыкі сумеснай працы.

    03.04 Пяты занятак

    Як заўважаць і вырашаць канфлікты?
    Тактыкі працы з канфліктнымі сітуацыямі.

    06.04 Шосты занятак
    Як будаваць эфектыўную камунікацыю ў камандзе? Як будаваць адкрыты дыялог і спраўляцца з канструктыўнай крытыкай?

    10.04 Сёмы занятак
    Як вызначыць лідар_ку ў камандзе? Як развіваць лідарскія якасці ў камандзе?

    13.04 Восьмы занятак
    Як планаваць і кантраляваць змены ў камандзе? Як падрыхтаваць каманду да зменаў?

    Дэдлайн падачы заяўкі – 15 сакавіка ўключна.
    Адказ пра ўдзел у курсе арганізатары_кі дашлюць да 17 сакавіка.  

    Рэгістрацыя

    Па ўсіх пытаннях смела пішыце на study.help@rada.fm

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці