Associated Press шукае мультымедыйнага журналіста (дэдлайн — 9 красавіка)
                         Беларуская асацыяцыя журналістаў                    
                
                            Associated Press шукае дасведчанага шматфарматнага журналіста для асвятлення падзей у Расіі і краінах СНД на англійскай мове.

Фота: Associated Press
Кандыдаты павінны мець глыбокае разуменне інфармацыйнай павесткі Расіі і іншых краін рэгіёну (уключаючы Беларусь, краіны Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі) і быць гатовымі працаваць у любы час сутак, уключаючы начныя змены і выходныя, у залежнасці ад рэдакцыйных патрэб.
Сярод патрабаванняў — ступень бакалаўра або эквівалентны досвед, не менш за тры гады працы ў СМІ, выдатнае валоданне рускай і англійскай мовамі.
Гэта часовая пасада, кантракт скончыцца 31 снежня 2025 года.
Заяўкі прымаюцца да 9 красавіка 2025 года.
Падрабязнасці пра вакансію і форма заяўкі ТУТ
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў