• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для беларусак_аў

    Служба «Адно акно» запускае новую паслугу — магчымасць бясплатна і ананімна атрымаць кансультацыю па юрыдычных пытаннях.

    Фота: MART PRODUCTION / pexels.com

    Сацыяльная служба дапамогі беларусам і беларускам «Адно акно» ў супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека ў Літве распачынае гарачыя лініі з дзяжурствамі адвакатак_аў. Некалькі разоў на месяц у беларусаў і беларусак у краіне і за яе межамі будзе магчымасць ананімна і бясплатна атрымаць юрыдычную кансультацыю.

    Наступная сесія запланавана на 23 красавіка з с 13:00 да 15:00 па беларускім часе.

    Як атрымаць кансультацыю?

    • дастаткова зрабіць адзін званок па спасылцы, каб ананімна задаць свае пытанні.

    З якімі запытамі можна звяртацца?

    • грамадзянска-прававыя пытанні (нерухомасць, правы спажыўцоў, спадчына і тэстаменты);
    • сямейнае права (развод, аліменты, падзел маёмасці, апякунства і г.д.);
    • адміністрацыйнае права (штрафы, абскарджанні, пазбаўленне правоў, рэгістрацыя бізнесу);
    • абарона правоў у сферы сацыяльных паслуг;
    • крымінальнае права (кансультацыі і абарона па справах аб ДТЗ, крадзяжах і іншых злачынствах, дапамога пры затрыманні і арышце, працэдуры змякчэння пакарання, амністыя і да т.п.).

    Ці бяспечна гэта?

    Так, таму што аператаркі на лініі не запісваюць і не захоўваюць дадзеныя пра званкі карыстальнікаў. Усе званкі праходзяць праз бяспечную платформу з выкарыстаннем сучасных пратаколаў шыфравання, што выключае магчымасць праслухоўвання ці перахоплівання дадзеных трэцімі асобамі.

    За далейшымі дэталямі дзяжурстваў і атрыманнем доступу да юрыдычнай падтрымкі сачыце ў афіцыйных акаўнтах «Аднаго акна» ў сацыяльных сетках:

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    Мессенджеры запоминают историю поисковых запросов пользователей. Если ваш телефон попал в чужие руки, злоумышленник сможет узнать названия чатов (каналов, групп), которые вы вбивали в поисковую строку.  «Зеркало» рассказывает, как удалить эту информацию в популярных мессенджерах — Telegram и Viber.
    17.06.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці