Бясплатны семінар у Лейпцыгу для журналістаў (Германія, да 29 ліпеня)
20 чэрвеня 2016
Саксонскі фонд медыяадукацыі (Германія) ладзіць 10-дзённы семінар у Лейпцыгу для журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
Мэта семінару — знаёмства замежных журналістаў з працай нямецкіх СМІ і замацаванне міжнародных сувязей рэпарцёраў. Сёлета тэма семінару — «Агляд медыйных сістэм Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы». Мерапрыемства пройдзе з 12-га па 23-га верасня 2016 года.
Арганізатары аплочваюць выдаткі на пражыванне, дарогу і харчаванне.
Вітаюцца кандыдаты, якія выдатна валодаюць нямецкай мовай. Запрашаюцца журналісты ТБ, радыё, анлайн-медыя і друкаваных СМІ. У семінары могуць удзельнічаць журналісты ва ўзросце да 40 год.
Дэдлайн — 29 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці — тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Ігара Карнея ўключылі ў спіс «экстрэмістаў» МУС
28.06.2024
Докшыцкая раёнка будзе навучаць блогераў, каб запусціць анлайн-праект у TikТок i Instagram
25.01.2024
Што рабіць, калі ў Беларусі стануць блакаваць VPN — і ці трэба хвалявацца ўжо зараз
16.02.2024
BayBus запускае мультысерыял па вершах Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»
13.09.2024