Create Culture Group шукае SMM-менеджар_ку
Кандыдату прапануюць занятасць на 75 адсоткаў і гнуткі графік працы ў офісе ў цэнтры Вільні.

Create Culture Group — гэта платформа для дыялога і прафесійнага развіцця для творцаў, актывістаў і іх супольнасцяў.е Нашы праекты і ініцыятывы звязаны з культурным менеджментам, развіццём супольнасцяў, нефармальнай адукацыяй і міжсектарным супрацоўніцтвам.
Ад кандыдата на пасаду SMM-менеджар_кі чакаюць:
- 
распрацоўку кантэнт-плана для сацыяльных медыя, які ўключае графік публікацый, тэмы, тыпы кантэнту і іншае; 
- 
стварэнне якаснага і арыгінальнага кантэнту для нашых акаўнтаў @createculture.group і @createculture.space; 
- 
павелічэнне нашай аўдыторыі і падтрыманне актыўных зносін з ёй; 
- 
стварэнне і настройка рэкламных кампаній, іх маніторынг і аптымізацыя; 
- 
аналіз эфектыўнасці медыя-кампаній, рэгулярнае ўнясенне змен у адпаведнасці з вынікамі аналізу; 
- 
стварэнне справаздач аб праведзенай працы; 
- 
маніторынг і аналіз трэндаў у сацыяльных медыя; 
- 
пошук новых ідэй і магчымасцяў для паляпшэння нашай стратэгіі. 
Вакансію прапануюць для тых, хто жыве ў Вільні і ўжо мае ВНЖ. SMM-менеджар_ке трэба:
- 
веданне беларускай і англійскай моў; 
- 
вопыт працы ў якасці SMM менеджэра ў творчай сферы, ідэальна – у культурнай прасторы, хабе ці некамерцыйнай арганізаціі; 
- 
веды ў галіне сацыяльных медыя, іх тэхналогій, трэндаў; 
- 
разуменне, што такое сторытэлінг і таргетынг, уменне рабіць класныя reels; 
- 
крэатыўны падыход да рашэння задач, уменне працаваць у камандзе і прытрымлівацца дэдлайнаў; 
- 
вопыт працы з інструментамі аналітыкі сацыяльных сетак; 
- 
веданне адкладзенага постынга; 
- 
жаданне вучыцца і развівацца разам з намі. 
ПАДАЦЬ РЭЗЮМЭ
 @bajmedia
                        @bajmedia