• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Create Culture Group шукае SMM-менеджар_ку

    Кандыдату прапануюць занятасць на 75 адсоткаў і гнуткі графік працы ў офісе ў цэнтры Вільні.

    Cre­ate Cul­ture Group — гэта платформа для дыялога і прафесійнага развіцця для творцаў, актывістаў і іх супольнасцяў.е Нашы праекты і ініцыятывы звязаны з культурным менеджментам, развіццём супольнасцяў, нефармальнай адукацыяй і міжсектарным супрацоўніцтвам.

    Ад кандыдата на пасаду SMM-менеджар_кі чакаюць

    • распрацоўку кантэнт-плана для сацыяльных медыя, які ўключае графік публікацый, тэмы, тыпы кантэнту і іншае;

    • стварэнне якаснага і арыгінальнага кантэнту для нашых акаўнтаў @createculture.group і @createculture.space;

    • павелічэнне нашай аўдыторыі і падтрыманне актыўных зносін з ёй;

    • стварэнне і настройка рэкламных кампаній, іх маніторынг і аптымізацыя;

    • аналіз эфектыўнасці медыя-кампаній, рэгулярнае ўнясенне змен у адпаведнасці з вынікамі аналізу;

    • стварэнне справаздач аб праведзенай працы;

    • маніторынг і аналіз трэндаў у сацыяльных медыя;

    • пошук новых ідэй і магчымасцяў для паляпшэння нашай стратэгіі.

    Вакансію прапануюць для тых, хто жыве ў Вільні і ўжо мае ВНЖ. SMM-менеджар_ке трэба:

    • веданне беларускай і англійскай моў;

    • вопыт працы ў якасці SMM менеджэра ў творчай сферы, ідэальна – у культурнай прасторы, хабе ці некамерцыйнай арганізаціі;

    • веды ў галіне сацыяльных медыя, іх тэхналогій, трэндаў;

    • разуменне, што такое сторытэлінг і таргетынг, уменне рабіць класныя reels;

    • крэатыўны падыход да рашэння задач, уменне працаваць у камандзе і прытрымлівацца дэдлайнаў;

    • вопыт працы з інструментамі аналітыкі сацыяльных сетак;

    • веданне адкладзенага постынга;

    • жаданне вучыцца і развівацца разам з намі.

    ПАДАЦЬ РЭЗЮМЭ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці