DW Academie шукае фасілітатара для арганізацыі заняткаў па ШІ ў медыя (дэдлайн — 13 ліпеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
DW Academie адкрыла вакансію фасілітатара для распрацоўкі і правядзення групавых заняткаў падчас семінара ў Капенгагене ў жніўні 2026 года.

Фота: Florian Görner / DW
Шукаюць дасведчанага калегу, які будзе весці дынамічныя групы на варкшопе па ШІ ў медыя. На трохдзённую сустрэчу прыедуць эксперты па штучным інтэлекце і медыяінавацыях з Усходняй Еўропы і Заходніх Балкан.
Што трэба рабіць:
- распрацоўка і правядзенне групавых сесій на 3‑дзённым стартавым семінары і азнаямленчай паездцы ў Капенгаген (жнівень 2026);
- фасілітацыя работы сеткі экспертаў з Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі і Заходніх Балкан;
- забеспячэнне прадуктыўнага, звязнага і энергічнага фармату;
- падрыхтоўка сесій, звязаных з візітамі ў медыяарганізацыі, civic tech-каманды, інавацыйныя студыі і культурныя ўстановы.
Патрабаванні:
- досвед фасілітацыі групавых сесій і варкшопаў;
- уменне ствараць энергічную і прадуктыўную атмасферу ў міжнароднай камандзе;
- разуменне медыя- або тэхналагічнага сектару — перавага;
- вольная англійская мова.
Умовы:
- кароткатэрміновы кантракт;
- афлайн у Капенгагене (жнівень 2026):
- аплата паводле дамоўленасці
Дэдлайн: 13 ліпеня 2026 года.
Заяўкі можна дасылаць на адрас: dw-akademie.ai-innovations-europe@dw.com
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў