• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Дзесяць крокаў да прафесійнай журналістыкі». Курс павышэння кваліфікацыі (па 29 чэрвеня)

    Шаноўныя калегі! ГА “БАЖ” і Еўрапейскі вяшчальны саюз (European Broadcasting Union) прапануюць Вам курс павышэння журналісцкай кваліфікацыі «Дзесяць крокаў да прафесійнай журналістыкі».

    Курс пройдзе ўвосень гэтага года, пачынаючы з верасня, у некалькі сесій і будзе складацца з дзесяці двухдзённых трэнінгаў.  

    Кожная трэнінгавая сесія будзе ўключаць некалькіх частак.

    Тэмы складовых частак:

    1. Прававыя асновы журналістыкі;

    2. Пошук інфармацыі. Метад расследавання;

    3. Фотарэпартаж;

    4. Слова на экране. Пісьмовы, закадравы і сінхронны тэкст;

    5. Радыёжурналістыка. Аўдыёфайлы для мультымедыяў;

    6. Інтэрв’ю. Найлепшыя практыкі;

    7. Мультымедыйная журналістыка ў інтэрнэце;

    8. Сацыяльная журналістыка. Этычныя стандарты, жанры і аўтарскія метады;

    9. Журналістыка дадзеных (Data jour­nal­ism);

    10. Асновы прафесійных відэаздымкаў.

    Трэнінгі будуць праводзіць БЕЛАРУСКІЯ прафесіяналы, эксперты і трэнеры ГА “БАЖ”. Курс максімальна адаптаваны для працы ў беларускіх рэаліях. Колькасць месцаў абмежаваная.

    Умова ўдзелу – сумоўе пасля дасылкі кароткага CV.

    Сумоўе пройдзе ў МІНСКУ ў офісе ГА “БАЖ” у наступны чацвер, 30 ЧЭРВЕНЯ. Добра абгрунтаваная матывацыя ўдзелу ў курсе будзе мець перавагу над прафесійным досведам. Тым не менш, ён вітаецца.

    Дасылайце вашы CV па 29 чэрвеня на адрас janczuk@baj.by, пазначыўшы кантактны тэлефон – для сувязі з вамі і прызначэння дакладнага часу праходжання сумоўя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці