Еўрапейскія трансгранічныя гранты на журналісцкія расследаванні (чарговы дэдлайн — 27 чэрвеня)
Прафесійныя журналісты, якія распрацоўваюць ідэі трансгранічных журналісцкіх расследаванняў на тэмы, звязаныя з Еўропай, могуць падаць заяўкі на атрыманне гэтых грантаў.
Journalismfund.eu прапануе гранты для каманд, у якія ўваходзяць прафесійныя журналісты як мінімум з дзвюх розных краін Еўропы. Гісторыі павінны быць актуальнымі для еўрапейскіх мэтавых груп.
Агулам будуць размеркаваныя гранты на суму ў 225 000 еўра (у чатырох раундах падачы заявак). Каманды, якія ўдзельнічаюць у праекце, таксама змогуць атрымаць ментарскую дапамогу падчас правядзення расследавання.
Наступны дэдлайн падачы заявак — 27 чэрвеня 2024 года.
Фонд журналістыкі Еўропы падтрымлівае выдаткі, звязаныя з журналісцкімі расследаваннямі, для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі. Выдаткі могуць уключаць у сябе камандзіроўкі, перавод, доступ да баз дадзеных заработнай платы або проста час для даследавання. Не падтрымліваюцца фіксаваныя выдаткі, такія як выдаткі на офіс, інвестыцыі, камеры ці кампутары, ці вытворчыя выдаткі.
Больш інфармацыі — па спасылцы