• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Е‑Школа “МедыяМенеджментБеларусь”: стань часткай трэнерскай каманды! (да 2 лістапада)

    Зрабіць свой унёсак у развіццё медыйнага рынку Беларусі і паляпшэнне якасці беларускіх журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў, перадаваць свой досвед і самому вучыцца ў прафесіяналаў, авалодаць майстэрствам blended learning (“змяшанага навучання”) і ўсё гэта – у складзе цікавай і амбітнай трэнерскай каманды. Цікава? Заяўляйся!

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/stan_chastkay_trenerskay_kamandy.jpg

    Е‑Школа “МедыяМенеджментБеларусь” распачне сваю працу ў пачатку 2017 г. Яе ўдзельнікамі будуць 15 прадстаўнікоў беларускіх рэгіянальных журналісцкіх і грамадскіх медыярэсурсаў.

    Да пачатку 2019 г. мы плануем арганізаваць чатыры Школы, кожная з якіх будзе складацца з 4 модуляў:

    • Як развіваць стратэгію вашага медыя-рэсурса
    • Як ствараць, прасоўваць, прадаваць ваш кантэнт
    • Як зарабляць грошы стандартнымі і нестандартнымі спосабамі і як іх эканоміць
    • Як стварыць эфектыўную каманду і кіраваць ёй.

    Кожны модуць  прадугледжвае правядзенне стацыянарнага ўводнага трэнінга, а таксама выкарыстанне платформы Moo­dle для дыстанцыйнага навучання ў перыяд паміж трэнінгамі.

    Гэта азначае, што на працягу месяца пасля сканчэння трэнінга ў межах модуля Вам неабходна будзе даваць удзельнікам дыстанцыйныя заданні, а таксама зваротную сувязь па выкананых заданнях.

    Перад пачаткам працы Школы адабраныя для яе правядзення трэнеры пройдуць тры трэнінгі для трэнераў (20–24 лістапада 2016 г., 27–29 студзеня 2017 г., 9–11 лютага 2017 г.), на якіх пазнаёмяцца з асновамі blend­ed learn­ing і рознымі метадамі навучання, сплануюць фінальную версію праграмы Школы, а таксама свае ролі ў межах праграмы Школы.

    Трэнінгі для трэнераў будуць праводзіць дасведчаныя эксперты з Германіі, Славакіі і Беларусі.

    Арганізатарамі першай Школы з’яўляюцца Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра  і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна).

    Каб заявіцца на ўдзел у трэнерскай камандзе, запоўніце да 2 лістапада электронную анкету-заяўку.

    Затым вам будзе прапанавана прайсці кароткую скайп-суразмову, па выніках якой будзе канчаткова зацверджаны спіс трэнераў, якія будуць запрошаныя на першы трэнінг для трэнераў (20–24 лістапада 2016 г.).

    У выпадку, калі ў вас ёсць пытанні, калі ласка, задавайце іх па адрасе mediamanagementbelarus@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    25.07.2024
    Акцэнты

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    Термин «дофаминовая яма» пришел из нейробиологии и был подхвачен психиатрией, а в последнее время просочился и в обыденную жизнь. Вместе с психологом Ольгой Осипович CityDog.io разобрался, что вообще такое дофамин, как он на нас влияет и к чему может привести.
    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці