Глабальная канферэнцыя журналістаў-расследавальнікаў 2025 года
Глабальная канферэнцыя журналістаў-расследавальнікаў — гэта найбуйнейшы ў свеце міжнародны сход журналістаў-расследавальнікаў. Праводзіцца з 2001 года раз на два гады. У 2025 годзе ўпершыню будзе праходзіць у Азіі — у малайзійскім Куала-Лумпуры.
Канферэнцыя ўключае панэльныя дыскусіі, семінары і сесіі для абмену вопытам з вядучымі сусветнымі спецыялістамі ў галіне журналісцкіх расследаванняў і дата-журналістыкі. У праграме — метады пошуку ў інтэрнэце, лепшыя практыкі трансгранічнага супрацоўніцтва, а таксама парады і інструменты для СМІ ў выгнанні.
Глабальная канферэнцыя журналістаў-расследавальнікаў адбудзецца 21–24 лістапада 2025 года ў Куала-Лумпуры, Малайзія.
Арганізатары чакаюць, што больш за 1500 журналістаў прымуць удзел у больш чым 150 экспертных панэлях, семінарах і сустрэчах.
Міжнародная сетка журналістаў-расследавальнікаў запусціла сайт канферэнцыі, на якім можна сачыць за асноўнымі падзеямі, а таксама ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА для ўдзелу.
Прыняць удзел у канферэнцыі могуць прафесійныя журналісты ці супрацоўнікі некамерцыйных, няўрадавых ці адукацыйных арганізацый, якія актыўна працуюць у падтрымку журналісцкіх расследаванняў і журналістыкі дадзеных. У мэтах бяспекі ўсе рэгістрацыі будуць правераны на адпаведнасць патрабаванням.
GIJN прымае ідэі для агранізацыі дыскусій, семінараў і мітап-сесій, прысвечаных інструментам і тэхнікам правядзення журналісцкіх расследаванняў і журналістыкі дадзеных. Даслаць свае прапановы можна да 20 снежня 2024 года.
Працоўная мова канферэнцыі – англійская.
Стыпендыі для ўдзелу ў канферэнцыі
Удзел у канферэнцыі платны, але можна падаць заяўку на атрыманне стыпендыі.
Увага! Дэдлайн падачы заяўкі на стыпендыю — 31 студзеня 2025 года.
Па выніках стыпендыяты павінны альбо падрыхтаваць гісторыю, непасрэдна звязаную з канферэнцыяй, альбо зрабіць прэзентацыю для сваіх калег, заснаваную на ведах, атрыманых на канферэнцыі.
Крытэрыі ўдзелу:
- могуць падавацца штатныя журналісты з краін, якія развіваюцца ці з краін з пераходнай эканомікай;
- вопыт працы ў расследавальніцкай або журналістыцы дадзеных вітаецца;
- прыярытэт журналістам з краін Глабальнага Поўдня ці з гістарычна недапрадстаўленых груп. Але калі вы не ў стане пакрыць выдаткі на ўдзел у канферэнцыі і пражываеце ў краіне, якая не ўваходзіць у гэты спіс, падаваць заяўку таксама можна.
Больш інфармацыі пра стыпендыю – па спасылцы