• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты для жанчын-фатографаў (да 15 траўня)

    Грант Women Photograph + Nikon Grants 5000$ выдзяляецца на фотапраект - альбо новы, альбо фотапраект, які ўжо ў працэсе рэалізацыі. Грант Women Photograph + Getty Images Grant 10000$ выдзяляецца на рэалізацыю дакументальнага праекта прафесійным фотажурналісткам, які дэманструюць працяглую працу над сваім праектам. Заяўка падаецца анлайн на англійскай мове да 15 траўня 2018.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/hero_wp_grant.jpg

    Грант Women Pho­to­graph + Nikon Grants

    Грант 5000$ будзе прадастаўлены на фотапраект — альбо новы, альбо фотапраект, які ўжо ў працэсе рэалізацыі — для візуальных журналістаў, якія працуюць з дакументальнымі фатаграфіямі. Арганізатары падрыхтавалі пяць грантаў. Кандыдаткам рэкамендуецца прапаноўваць фота гісторыі, а не асобныя фотаздымкі. Фотаздымкі павінны мець стаўленне да праекту, на які будзе выдзелены грант.

    Грант Women Pho­to­graph + Get­ty Images Grant

    Грант 10000$ будзе прадастаўлены на рэалізацыю дакументальнага праекта прафесійным фотажурналісткам, які дэманструюць працяглую прысвечаннасць свайму праекту. Кандыдаткам неабходна паказаць 20 — 25 фатаграфій. Фотаздымкі павінны паказваць, што значная частка працы ўжо праведзеная і, што фатограф мае дакладнае бачанне таго, што неабходна зрабіць, для завяршэння працы над праектам. Таксама патрабуецца кароткае апісанне праекта (500 слоў) і кароткая біяграфія фатографа.

    Крыніца: womenphotograph.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Прэмія Fetisov Journalism Awards (дэдлайн — 15 верасня)

    03.06.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.