• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кампанія MEDIASOL: дапамагайце і звяртайцеся па дапамогу!

    Кампанія па падтрымцы незалежных медыяў і журналістаў MEDIASOL прапануе звяртацца па дапамогу, паведамле сайт #MEDIASOL.

    — Мы падтрымліваем незалежных журналістаў, іншых супрацоўнікаў медыя Беларусі і рэдакцыі недзяржаўных медыяў, якія падвяргаюцца ціску за сваю прафесійную дзейнасць. Без іх працы ні беларусы, ні свет не даведаюцца пра тое, што адбываецца ў краіне насамрэч. Журналістыка — не злачынства. Свабода прэсы — гэта свабода ўсіх нас, — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

     

    Як дапамагчы і атрымаць дапамогу

    Звярнуцца па дапамогу можна праз ФОРМУ

     

    Ахвяраваць на мэты можна праз GoFundMe: http://gofundme.com/f/mediasol Pay­pal: https://www.paypal.com/pools/c/8sonQvgcqM

    Хутка таксама будзе запушчаны збор на Фэйсбуку. We will soon launch a sep­a­rate Face­book fundrais­er.

    Справаздачы будуць даступныя ў Фэйбсук-суполцы BY_Help.

     

    Кампанія збірае сродкі і аказваем наступныя віды падтрымкі:

    Сродкі абароны. Адзенне і галаўныя ўборы, маскі, аксесуары, неабходныя для прафесійнага асвятлення вулічных акцый ва ўмовах небяспекі.

    Часовая рэлакацыя .Часовы выезд за межы свайго сталага пражывання для тых медыяпрафесіяналаў і іх сем’яў, жыццю і/або бяспецы якіх пагражаюць.

    Стыпендыі для журналістаў у патрэбе. Фінансавая падтрымка для тых журналістаў, што часова страцілі даход з‑за дзеянняў уладаў (пазбаўлены акрэдытацыі, траўмы падчас працы і г.д.).

    Падтрымка устойлівасці рэдакцый. Падтрымка рэдакцый у пошуку спосабаў разнастаіць крыніцы даходаў ва ўмовах ціску і несправядлівых абмежаванняў з боку дзяржавы.

    ПЫТАННІ?
    Звяжыцеся з кампаніяй па адрасе mediasol@belarus97.pro

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.