• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс One World Media. Заяўкі прымаюцца да 10 лютага 2022 года

    Журналісты з усяго свету могуць падаваць заяўкі на ўдзел у гэтым конкурсе. На конкурс прымаюцца работы, якія былі апублікаваны або перададзены ў эфір у Вялікабрытаніі, або на міжнародным узроўні для міжнароднай аўдыторыі.

    Узнагарода One World Media Awards прысуджаецца журналістам, якія расказалі малавядомыя гісторыі, што не знайшлі дастатковага асвятлення ў прэсе, якія адбыліся ў сацыяльным, палітычным або культурным жыцці краін Афрыкі, Азіі, Карыбскага басейна, Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу і постсавецкай прасторы.
    Конкурс праходзіць у 15 катэгорыях для работ розных жанраў, апублікаваных ці выпушчаных у эфір на розных платформах. Таксама ўручаецца спецыяльная ўзнагарода для незалежных медыя з краін, якія развіваюцца.

    Прымаюцца работы, апублікаваныя або якія выйшлі ў эфір з 12 лютага 2021 года да 10 лютага 2022 года. Усе работы, створаныя не на ангельскай мове, павінны быць дубляваныя, або суправаджацца перакладам, або субтытрамі.

    Заяўкі прымаюцца да 10 лютага.

    Уся інфармацыя аб конкурсе па-ангельску.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.