• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс сацыяльнай рэкламы на тэму “Акадэмічныя свабоды ў Беларусі”

    Грамадская ініцыятыва "Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў" і закрыты беларускімі ўладамі Праваабарончы цэнтр "Вясна" абвяшчаюць конкурс сацыяльнай рэкламы на тэму “Акадэмічныя свабоды ў Беларусі”. Чакаюцца працы, дзе гаворка ідзе пра актуальныя праблемы студэнцтва і/ці натхненне і матывацыю для змены ўніверсітэтаў да лепшага. Журы ніяк не абмяжоўвае ўдзельнікаў і ўдзельніц: мемы, вірусныя ролікі, стрытарт. Апошні тэрмін падачы - 25 кастрычніка (23.59).

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/snimok_75.jpg

    Намінацыі і прызы:

    • Візуальная рэклама для размяшчэння ў метро (ад 1 да 1.5 м у вышыню і ад 1 да 2 м у даўжыню). Прызавы фонд: 150 BYN
    • Відэаролік. Прызавы фонд: 300 BYN
    • Друкаваная прадукцыя (брашуры, закладкі, каляндарыкі, паштоўкі і г.д.). Прызавы фонд: 100 BYN
    • Малюнак для сацыяльных сетак. Прызавы фонд: 100 BYN

    Усе работы неабходна дасылаць у фарматах .pdf або .png на пошту academicfreedomsby@gmail.com да 23.59 25.10. Журы з арганізацый створыць шорт-ліст работ, а пасля анансуе галасаванне глядацкіх сімпатый. Анлайн-галасаванне будзе адбывацца ў суполцы: vk.com/zbsunion (сачыце за хэштэгам #Aca­d­e­micFree­doms­BY). Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы, патрапіўшыя ў шорт-ліст, атрымаюць падарункі ад партнёрскіх арганізацый.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці