• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс здымкаў iPhone Photography Awards (дэдлайн — 31 сакавіка)

    Адкрыты прыём заявак на штогадовы конкурс фатаграфій, зробленых на iPhone. Фатографы з усяго свету могуць узяць удзел у конкурсе і выйграць прадукцыю Apple.

    Фо

    Фота: pexels.com

    Катэгорыі: абстракцыя, жывёлы, архітэктура, дзеці, гарадское жыццё/гарадскі пейзаж, краявід, лад жыцця, прырода, людзі, партрэт, серыя (3 выявы), нацюрморт, падарожжа, іншае.

    Умовы: Усе фота павінны быць зроблены з дапамогай iPhone або iPad. Не дапускаецца апрацоўка з дапамогай Pho­to­shop або іншых падобных праграм, але дазваляецца выкарыстоўваць прыкладанні для iPhone.

    Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка 2024 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Тры пераможцы атрымаюць галоўныя прызы — найноўшую прадукцыю Apple. Пераможцы ў кожнай з 14 катэгорый — залатыя зліткі. 

    Работы фатографаў, якія занялі першыя, другія і трэція месцы ў кожнай катэгорыі, будуць апублікаваныя ў анлайн-галерэі IPPAWARDS.

    Увага! Конкурс платны. Кошт удзелу — ад 5,5 долара за адну фатаграфію да 75,5 долара за 25 фатаграфій.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026

    Еўрапейскі рэтрыт ад Global Center for Journalism and Trauma (дэдлайн — 11 траўня)

    22.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.