Лабараторыя даследаванняў ад Цэнтра новых ідэй (дэдлайн — 7 ліпеня)
Цэнтр новых ідэй распачаў набор на адукацыйную праграму «Лабараторыя даследаванняў». Яе мэта — дапамагчы маладым беларускім даследчыцам і даследчыкам, а таксама тым, хто працуе з інфармацыяй, атрымаць веды па правядзенні рэальных сацыялагічных даследаванняў і паспрабаваць на практыцы мову праграмавання R для прыкладнога аналізу дадзеных з гэтых даследванняў.
Калі: з 11 ліпеня па 3 жніўня 2024 года.
Дзе: анлайн.
На курс запрашаюць маладых беларусак і беларусаў ва ўзросце да 30 гадоў, якія жадаюцць стаць даследчыцамі і даследчыкамі ў аналітычных цэнтрах, развівацца ў сацыялогіі, паліталогіі і аналітыцы дадзеных.
Важна! Няўнасць ведаў і навыкаў ў статыстыцы і праграмаванні не патрабуецца. Пажаданы сярэдні ўзровень ангельскай мовы (вышэй за B1).
Тэмы курса:
- Як вывучаць грамадства і рабіць гэта правільна.
- Пра што кажуць (сацыялагічныя) дадзеныя і як іх “чытаць”.
- Комплексны кантэнт-аналіз: ад якаснай катэгарызацыі да колькаснай апрацоўкі дадзеных.
- Hands-on практыкум па R: апрацоўка рэальных даследчых дадзеных (на прыкладзе дадзеных Chatham House).
- Як дадзеныя даюць адказы на пытанні: увядзенне ў рэгрэсійны аналіз.
- Recap сесія і абмеркаванне прыкладаў топавых даследаванняў.
- Як праводзіць эксперыменты прама ў апытаннях: увядзенне ў апытальныя эксперыменты.
- Hands-on практыкум па R: апрацоўка рэальных даследчых дадзеных (рэгрэсійны аналіз і візуалізацыя).
- Як правільна задаваць пытанні ў сацыялагічных даследаваннях.
Лепшыя ўдзельніцы і ўдзельнікі атрымаюць гадавыя падпіскі на DataCamp для далейшага развіцця сваіх навыкаў у праграмаванні (R, Python і нават AI) і статыстыцы, а таксама кнігі ад топавых вучоных пра тое, як добра і з карысцю праводзіць сацыялагічныя даследаванні.
Дэдлайн падачы заявак — 7 ліпеня 2024, 23:59 па Мінску.