• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Lighthouse: 6‑месячная праграма для фатографаў і фатографак на пачатку кар’еры (дэдлайн — 9 жніўня)

    FOTODOK адкрыў набор на Light­house 2026/2027 — праграму прафесійнага развіцця для фатографаў(-ак) і мастакоў(-чак), якія працуюць з фатаграфічным медыумам.

    Для каго: фатографы(-кі) і мастакі(-чкі) на пачатку кар’еры, якія працуюць з фатаграфічным медыумам і могуць жыць у Нідэрландах падчас праграмы.

    Падавацца могуць:

    • Фатографы(-кі) і мастакі(-чкі) і , якія скончылі навучанне ў 2026 годзе — 8 месцаў;
    • Self-taught творцы, якія прафесійна працуюць з фатаграфіяй да 5 гадоў — 2 месцы.

    Праграма падтрымлівае крытычна ангажаваных image mak­ers, якія хочуць развіваць сваю практыку, даследаваць межы фатаграфіі і працаваць з актуальнымі сацыяльнымі тэмамі.

    Што будзе ў праграме:

    • Ментарства і падтрымка ў развіцці праекта;
    • Фідбэк на візуальныя і тэкставыя праектныя прапановы;
    • Магчымасць пітчыць праекты эксперт(к)ам, фондам і патэнцыйным партнёрам;
    • Сустрэчы з запрошанымі спікер(к)амі;
    • Лекцыі і доступ да часткі праграмы FOTODOK;
    • Прафесійная супольнасць фатографаў(-ак) і мастакоў(-чак);
    • Падтрымка ў стварэнні новага праекта або развіцці ўжо існага.

    Прапануецца:

    • 6‑месячная праграма з практычнай і змястоўнай падтрымкай;
    • Кампенсацыя выдаткаў на дарогу і матэрыялы да 500 EUR на ўдзельніка(-цу);
    • Прафесійныя кантакты і магчымасць публічнай прэзентацыі.

    Удзельнікі(-цы) павінны быць гатовыя:

    • Удзельнічаць у сустрэчах прыкладна 2 дні на месяц;
    • Дадаткова выдзяляць мінімум 3 дні на месяц на падрыхтоўку, прэзентацыі і ацэнку працы;
    • Фізічна прысутнічаць на ўсіх датах праграмы;
    • Правесці Light­house Open ses­sions 20 лютага і 17 красавіка;
    • У красавіку і траўні разам працаваць над публічнай прэзентацыяй.

    Публічная прэзентацыя пройдзе з 28 траўня да 15 чэрвеня 2027 года. Фармат вызначаць самі ўдзельнікі(-цы).

    Даты сустрэч:

    • 10, 11, 25 верасня 2026;
    • 7, 8 кастрычніка 2026;
    • 4, 5 лістапада 2026;
    • 2, 3 снежня 2026;
    • 27, 28 студзеня 2027;
    • 24, 25 лютага 2027;
    • 24, 25 сакавіка 2027;
    • 21, 22 красавіка 2027.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.