• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя для фатографаў і фатографак Lucie Scholarship Program (дэдлайн — 30 верасня)

    Lucie Schol­ar­ship Pro­gram падтрымлівае аўтараў(-ак), якія развіваюць арыгінальныя і моцныя фотапраекты. Праграма адкрытая для розных кірункаў still pho­tog­ra­phy: fine art, дакументальная фатаграфія, фотажурналістыка. Пераможцы возьмуць удзел у групавой выставе, якая потым будзе паказаная ў House of Lucie Gal­leries у розных гарада.

    Для каго: прафесійныя фатографы(-кі) і фатографы(-кі) на раннім этапе кар’еры з усяго свету, якім ёсць 18 гадоў або больш.

    • Прафесійнымі лічацца фатографы(-кі), якія атрымліваюць асноўную частку свайго даходу ад фатаграфіі.
    • Да катэгорыі emerg­ing належаць студэнты(-кі), фатографы(-кі) ў першыя 5 гадоў кар’еры або тыя, хто не атрымлівае асноўны даход ад фатаграфіі.

    Катэгорыі і гранты:

    • Fine Art — Pro­fes­sion­al: 3000 USD / ≈ 2595 EUR;
    • Fine Art — Emerg­ing: 1000 USD / ≈ 865 EUR;
    • Pho­to­jour­nal­ism / Doc­u­men­tary — Pro­fes­sion­al: 3000 USD / ≈ 2595 EUR;
    • Pho­to­jour­nal­ism / Doc­u­men­tary — Emerg­ing: 1000 USD / ≈ 865 EUR + камера і аб’ектыў Sony.

    Можна падаваць некалькі заявак. Адзін і той жа праект можна падаць у розныя катэгорыі, калі ён ім адпавядае.

    Кошт падачы:

    • Pro­fes­sion­al cat­e­go­ry — 25 USD / ≈ 22 EUR за заяўку;
    • Emerg­ing cat­e­go­ry — 15 USD / ≈ 13 EUR за заяўку.

    Для падачы патрэбны:

    • Праектная прапанова — да 1500 знакаў;
    • Даты пачатку і завяршэння праекта;
    • Апісанне праекта;
    • План рэалізацыі і выкарыстання стыпендыі;
    • 5 мэтаў, якіх вы хочаце дасягнуць падчас працы над праектам;
    • Біяграфія і / або CV на 1 старонку;
    • 20 лічбавых выяваў.

    Калі праект яшчэ не пачаты, можна даслаць 20 выяваў з папярэдняй цэласнай серыі і патлумачыць гэта ў заяўцы.

    Тэхнічныя патрабаванні:

    • Толькі JPG;
    • 72 DPI;
    • Да 4 MB на файл;
    • Друкаваныя матэрыялы, кнігі і CD не прымаюцца.

    Дэдлайн — 30 верасня 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.