Фотаконкурс Luis Valtueña International Humanitarian Photography (дэдлайн — 11 кастрычніка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Іспанская арганізацыя Médicos del Mundo прымае заўкі на конкурс дакументальнай і гуманітарнай фатаграфіі Luis Valtueña International Humanitarian Photography Award. Чакаюць працы на тэмы правоў чалавека, няроўнасці, войнаў, вымушанай міграцыі і сацыяльнай ізаляцыі.

Прыняць удзел у конкурсе могуць фатографы з усяго свету. Падаць можна адну серыю фота, якая складаецца з 5–10 здымкаў.
Фотаздымкі павінны распавядаць гісторыю, звязаную з адной з наступных тэм:
- ахова здароўя,
- парушэнне правоў чалавека,
- узброеныя канфлікты,
- уразлівыя групы, бежанцы і/або мігранты,
- стыхійныя бедствы,
- гуманітарная дзейнасць,
- міжнароднае супрацоўніцтва,
- сацыяльная ізаляцыя.
Дэдлайн — 11 кастрычніка 2026 года.
Пераможцы атрымаюць:
- грашовы прыз,
- удзел у калектыўнай вандроўнай выставе,
- выданне ў каталогу,
- падтрымку і прасоўванне праектаў на працягу года,
- праезд і 2 ночы пражывання на ўручэнне прэміі ў Мадрыдзе.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў