• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Менеджэра ці менеджэрку сацсетак у праект «ЧынЧынЧэнал»

    Сатырычны медыяпраект «ЧынЧынЧэнал» шукае менеджэра сацсетак.

    Фота: Face­book праектa «ЧынЧынЧэнал»

    Што трэба рабіць:

    • распрацоўваць і рэалізоўваць стратэгію развіцця сацсетак праекта;
    • ствараць і адаптоўваць кантэнт пад розныя платформы;
    • адсочваць актуальныя трэнды сацсетак і прапаноўваць варыянты іх уключэння ў працу;
    • фармаваць кантэнт-план;
    • аналізаваць эфектыўнасць кантэнта, прапаноўваць ідэі для яго паляпшэння.

    Патрабаванні:

    • мець пачуццё гумару і разуменне кантэкста, у якім працуе «ЧынЧынЧэнал»;
    • навыкі самастойнай арганізацыі працы і тайм-менеджмента;
    • уменне карыстацца графічнымі рэдактарамі і праграмамі мантажу.

    Умовы:

    • на першым этапе кароткі тэрмін працы — да 3 месяцаў;
    • занятасць — палова дня, 5–6 дзён на тыдзень;
    • магчыма праца на адлегласці;
    • перавага — кандыдатам і кандыдаткам з Варшавы.

    Рэзюмэ дасылайце ў тэлеграм @AbiboK

     

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    Трэнінг у Беластоку «Што можна і нельга журналісту ў Польшчы» (рэгістрацыя да 20 траўня)

    14.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.