Мікрагранты на стварэнне падкастаў (дэдлайн — 17 студзеня)
                         Беларуская асацыяцыя журналістаў                    
                
                            Content is Queen збірае заяўкі на мікрагранты для стварэння падкастаў. Могуць удзельнічаць пачынаючыя і дасведчаныя падкастары з усяго свету.

Што прапануюць
- Грашовую падтрымку: 20 удзельнікаў атрымаюць гранты ў памеры да 1000 фунтаў стэрлінгаў.
 - Падтрымку ў вытворчасці: доступ да студый, прадзюсараў і рэдактараў, а таксама да бібліятэкі Epidemic Sound.
 - Магчымасць прадставіць сваё шоу на сэрвісе Audible.
 
Хто можа ўдзельнічаць
- Асобы з любой часткі свету.
 - Новыя або існуючыя падкастэры.
 - Інваліды, удзельнікі супольнасці LGBTQIA+.
 - Людзі з нізкім узроўнем даходу.
 
Кандыдаты павінны быць старэйшыя за 18 гадоў. Не могуць удзельнічаць зарэгістраваныя камерцыйныя прадпрыемствы або арганізацыі з колькасцю супрацоўнікаў больш за дзесяць чалавек ці абаротам больш за 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
Дэдлайн падачы заявак — 17 студзеня 2025 года.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў