Вакансія: мэнэджар па знешніх камунікацыях у N‑ost (дэдлайн —14 чэрвеня)
Журналісцкая сетка n‑ost шукае External Communications Manager. Абраны кандыдат будзе ўдасканальваць публічную камунікацыю кампаніі ў супрацы з кіраўніцтвам, мэнэджарам па сацыяльных сетках і праектнымі камандамі.

Абавязкі:
- распрацоўваць і рэгулярна абнаўляць ключавыя паведамленні і tone of voice арганізацыі;
- рыхтаваць і рэдагаваць камунікацыйныя матэрыялы: рассылкі, кантэнт для сайта, гадавую справаздачу;
- развіваць сацсеткі n‑ost — Instagram, Facebook, LinkedIn, Bluesky;
- працаваць з запытамі медыя і шукаць магчымасці для публічнага прасоўвання арганізацыі;
- дапамагаць з грантавымі заяўкамі і фандрайзінгавымі прапановамі.
Патрабаванні:
- не менш за 3 гады прафесійнага досведу ў камунікацыях, журналістыцы або сумежнай сферы;
- умець распрацоўваць камунікацыйныя стратэгіі,
- добра пісаць і рэдагаваць па-англійску; веданне нямецкай будзе перавагай;
- цікавіцца медыя, журналістыкай і еўрапейскім кантэкстам,
- разумець digital-інструменты, аналітыку, AI і CMS.
Умовы:
- занятасць 50–60%;
- гнуткі графік і гібрыдны фармат працы;
- офіс у Берліне;
- зарплата ў эквіваленце да 4000 еўра на месяц для full-time пазіцыі.
Як падаць заяўку
Дасылайце рэзюмэ і матывацыйны ліст на адрас application@n‑ost.org
Пры неабходнасці можна далучыць прыклады работ або спасылкі на апублікаваныя працы па камунікацыі.
Дэдлайн падачы заявак — 14 чэрвеня 2026 года.
n‑ost — гэта некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Берліне, якая падтрымлівае якасную журналістыку і трансгранічнае супрацоўніцтва па ўсёй Еўропе, з асаблівым акцэнтам на Усходнюю Еўропу. Супрацоўнічае з журналістамі, медыяарганізацыямі і партнёрамі на міжнародным узроўні праз навучанне, стварэнне сетак, рэдакцыйныя праекты і адстойванне інтарэсаў.
@bajmedia