• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Набор на праграму па распрацоўцы якасных мерапрыемстваў нефармальнай адукацыі і навучанню эфектыўнай трэнерскай працы (дэдлайн 2 ліпеня)

    Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускае набор на праграму па распрацоўцы якасных мерапрыемстваў нефармальнай адукацыі і навучанню эфектыўнай трэнерскай працы. Праграма гібрыдная: вас чакае тры афлайн-сустрэчы ў Вільні і анлайн-занятасць памі

    Пра што праграма

    Каротка – пра тое, як быць эфектыўным_ай трэнерам_кай і ствараць якасныя навучальныя праграмы. Вось чым будзеце займацца:

    • павывучаеце падрабязна розныя фарматы адукацыйных мерапрыемстваў

    • патрэніруецеся ў практыкаваннях для ўзаемадзеяння з навучальнай групай

    • папрацуеце з запытамі замоўцаў трэнінгаў і выяўленнем адукацыйных патрэбаў аўдыторыі

    • распрацуеце і правядзеце свае навучальныя планы і трэнінгі

    • пазнаёміцеся з арганізацыямі-замоўцамі, для якіх магчыма правесці вашыя трэнінгі

    Эксперты_кі забяспечаць вам ментарскую падтрымку і дэталёвую зваротную сувязь на працягу ўсёй праграмы.

    Для каго праграма

    Запрашаем усіх, хто звязаныя з нефармальнай адукацыяй і навучаннем іншых людзей. Праграма падыдзе тым, хто: 

    • праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы ў моладзевым сектары і жадае атрымаць спецыялізацыю трэнера_кі

    • з’яўляецца экспертам_кай у нейкай сферы і хоча перадаваць свае веды і навыкі іншым

    Напрыканцы праграмы вы атрымаеце сертыфікаты.

    З чаго складаецца праграма

    Падрабязны расклад праграмы даступны па спасылцы.  

    Мы запланавалі для вас сумесную анлайн-працу і тры сустрэчы ў Вільні. Будзе шмат практыкі: падчас праграмы мы дапаможам вам распрацаваць і правесці два трэнінга. 

    Афлайн будзем сустракацца ў жніўні, лістападзе і лютым. 

    Усі блокі праграмы – анлайн і афлайн – абавязковыя для ўдзелу. Калі ласка, ацаніце свае магчымасці па часе і высілках, якія вы гатовыя ўкласці ў навучанне.

    Што будзе на першым афлайн-інтэнсіве

    7–11 жніўня – даты першай сустрэчы ў Вільні. Даты могуць адрознівацца на дзень-два ў той ці іншы бок у залежнасці ад вашага месцазнаходжання і часу, які будзе патрэбны вам, каб дабрацца да мерапрыемства.

    Вось якія тэмы будзем разглядаць на першым інтэнсіве:

    • агульныя паняткі і падыходы нефармальнай адукацыі

    • запыты замоўцаў трэнінгаў і выяўленне адукацыйных патрэбаў аўдыторыі

    • распрацоўка адукацыйнай праграмы, яе мэты і задачы, логіка тэматычных блокаў

    Дэдлайн прыняцця заявак – 2 ліпеня ўключна.

    Рэгістрацыя: https://forms.gle/2riT66W6cuJLzAHw9

    Арганізатары_кі звяжуцца з адабранымі ўдзельнікамі_цамі 7 ліпеня. 

    Ёсць пытанні? Пішыце на study.help@rada.fm.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці